6 траўня 2024, панядзелак, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Данбаса разграмілі блокпост сепаратыстаў (Відэа)

71

Бліскучая спецаперацыя ўкраінскіх патрыётаў.

Жыхары Данбаса ўзялі штурмам блокпост сепаратыстаў у Чырвонаармейску. Ён быў ліквідаваны яшчэ 1 траўня, аднак відэа захопу з'явілася ў інтэрнэце толькі ўчора.

«Пры штурме блокпоста ніхто не пацярпеў. У прыхільнікаў так званай Данецкай Народнай рэспублікі канфіскаваныя тры аўтаматы Калашнікава, халодная зброя, біты, а самавольна ўсталяваны блокпост - ліквідаваны. Усе затрыманыя грамадзяне перададзеныя праваахоўным органам Днепрапятроўскай вобласці. Вядзецца следства», - распавялі ў прэс-службе МУС.

Паводле інфармацыі мясцовага выдання «Навіны Данбаса», блокпост штурмавалі патрыятычна настроеныя жыхары Данецкай вобласці.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе батальёна тэрытарыяльнай абароны «Данбас».

«Як стала вядома прэс-службе батальёна добраахвотнікаў, невядомыя патрыёты ўначы спалілі блокпост і ўзялі ў палон ўвесь яго экіпаж. Было канфіскавана тры аўтаматы Калашнікава. У Чырвонаармейск сцягваюцца ўзброеныя людзі і спрабуюць блакаваць мясцовую міліцыю. Батальён тэрытарыяльнай абароны Данецкай вобласці паведамляе, што вылучае баявую групу на ўзмацненне міліцыі і будзе страляць на паражэнне ў выпадку спробаў нападу або захопу. Паведамляем прадстаўнікам сепаратыстаў, што не маем ўяўлення пра месцазнаходжанне захопленых узброеных сепаратыстаў, але калі атрымаем пра гэта інфармацыю, то неадкладна паведамім для арганізацыі абмену на захопленых грамадзян Украіны ў Канстанцінаўцы і Луганску», - распавялі ў прэс-службе.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках