6 траўня 2024, панядзелак, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія татары прарвалі кардон расейскага спецназа і ідуць да мяжы

49

Тысячы крымскіх татараў прарвалі кардон расейскага спецназа і ідуць да мяжы Херсонскай вобласці.

Была бойка. Быў зроблены стрэл у паветра, паведамляе карэспандэнт QHA.

Зараз калона людзей ідзе да мяжы, АМАПаўцы і аўтаматчыкі знаходзяцца побач.

Калона прайшла некалькі сотняў метраў да мяжы Херсонскай вобласці. Людзі выкрыкваюць «Алаху Акбар!», «Мустафа», «Мілет! Ватан! Къырым!» («Народ! Радзіма! Крым!»).

Бліжэй да мяжы шлях дэманстрантам перагарадзілі каля 40 супрацоўнікаў расейскага спецпадраздзялення АМАП у поўнай экіпіроўцы і супрацоўнікі ДІБДР. За імі стаялі каля 20 «зялёных чалавечкаў» са шчытамі, аўтаматамі і ў шлемах. Крыху далей стаялі 2 БТРы.

Нагадаем, калона з тысячы аўтамабіляў з крымска-татарскімі сцягамі падцягнулася да блокпосту ў Армянску, каб сустрэць лідара крымска-татарскага народа, народнага дэпутата Украіны Мустафу Джамілёва, які вяртаецца на аўтамабілі з Кіева ў Крым.

Лідара крымска-татарскага народа, дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Мустафу Джамілёва 2 траўня не пусцілі ў Маскву. Ён не змог трапіць на авіярэйс Масква-Сімферопаль.

Джамілёва не прапусцілі праз пашпартны кантроль, заявіўшы, што яму ўезд забаронены. Дэпутат вярнуўся ў Кіеў. Сёння ён вяртаецца на аўтамабілі з Кіева ў Крым.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках