6 траўня 2024, панядзелак, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынікі баёў у Адэсе: 42 загінулыя, 125 параненых (Відэа)

41
Вынікі баёў у Адэсе: 42 загінулыя, 125 параненых (Відэа)

МУС Украіны ўдакладніла звесткі аб пацярпелых ва ўчорашніх закалотах у Адэсе.

У выніку сутыкненняў і пажару ў Доме прафсаюзаў на Куліковым полі Адэсы, якія ўзніклі 2 траўня, загінулі 42 чалавекі, 125 атрымалі цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваныя, паведамляецца на сайце МУС са спасылкай на в.а. міністра ўнутраных спраў Украіны Арсэна Авакава.

«2 траўня ў Адэсе на Саборнай плошчы сабраліся фанаты футбольных клубаў «Чарнаморац» (Адэса) і «Металіст» (Харкаў), каб прайсці маршам ў Цэнтральны парк культуры і адпачынку імя Шаўчэнкі, дзе на стадыёне «Чарнаморац» павінен быў адбыцца матч. Да іх далучыліся звычайныя грамадзяне. У руках у многіх былі сцягі Украіны, фанаты былі апранутыя ў колеры сваіх каманд. Пасля выканання гімна Украіны калона пачала рух, у гэты ж час з боку Аляксандраўскага праспекта з'явіліся маладыя людзі ў масках і з бітамі», - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

На 20 секундзе добра бачны стралок з АКМ, здымка з боку сепаратыстаў - відаць па павязках.

«У выніку сутыкненняў і пажару ў Доме прафсаюзаў на Куліковым полі Адэсы загінулі 42 чалавекі, 125 - атрымалі цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваныя. Сярод пацярпелых - 21 міліцыянт», - такія апошнія звесткі МУС.

Раней адэская міліцыя паведамляла пра 37 загінулых і амаль 200 параненых.

Сярод пацярпелых і 13 вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі Украіны.

Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе адбыліся масавыя сутыкненні прыхільнікаў адзінства Украіны і прарасейскіх сепаратыстаў. У выніку загінулі, паводле афіцыйных звестак, каля 43 чалавек. Некалькі сотняў людзей траўмаваныя.

Супрацьстаянне пачалося пасля таго, як на Аляксандраўскім праспекце сабралася група прарасейскіх актывістаў (многія - у масках і з бітамі), якія спынілі марш «За адзіную Украіну». Пачалася бойка, якая распаўсюдзілася на суседнія вуліцы.

Баевікі стралялі ў дэманстрацыю патрыётаў з агнястрэльнай зброі. Відавочцы сцвярджаюць, што першы загінулы з ліку праўкраінскіх мітынгоўцаў сканаў ад кулявых раненняў. На вуліцы Прэабражэнскай, дзе ён памёр, ужо праз некалькі хвілін ляжалі кветкі. Абодва бакі актыўна ўзводзілі барыкады са смеццевых кантэйнераў і платоў, закідвалі апанентаў брукам, кактэйлямі Молатава.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках