6 траўня 2024, панядзелак, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтр Берасця застаўся без электрычнасці

3
Цэнтр Берасця застаўся без электрычнасці

Адключэнне электраэнергіі ў цэнтральнай частцы Берасця адбылося праз аварыю на падстанцыі.

Пра гэта паведамілі карэспандэнту агенцтва «Інтэрфакс-Захад» у Берасцейскім гарадскім РЭС філіяла Берасцейскія электрычныя сеткі РУП Берасцеэнэрга.

«Прычынай адключэння электраэнергіі а 10.00 3 траўня стала пашкоджанне кабельнай лініі», - распавёў дыспетчар Берасцейскага гарадскога РЭС.

«Наступствы аварыі, як чакаецца, будуць ліквідаваны на працягу 20 хвілін, у першай палове дня», - дадаў суразмоўца агенцтва.

Паведамленні аб адключэнні электрычнасці сталі паступаць ад жыхароў Берасця раніцай 3 траўня. Паводле сведчанняў відавочцаў, паміж 9.30 і 10.00 быў пачуты гучны выбух у раёне падстанцыі, пасля чаго адбылося рэзкае падзенне напружання ў электрасетцы.

Акрамя адсутнасці электрычнасці ў дамах на некалькіх цэнтральных вуліцах Берасця паведамляецца таксама аб адключэнні святлафораў на скрыжаванні праспекта Машэрава з бульварам Касманаўтаў. Гэты ўчастак дарожна-вулічнай сеткі характарызуецца ажыўленым рухам, і ў гэты час відавочцы паведамляюць аб тым, што праезд па праспекце і бульвары сур'ёзна абцяжараны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках