6 траўня 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Дзешчыца: Тэрарысты падпарадкоўваюцца толькі Расеі

8

Кіраўнік МЗС Украіны пракаментаваў вызваленне захопнікамі Славянска місіі АБСЕ.

Замежных вайсковых назіральнікаў вызвалілі сёння днём. Пра гэта заявіў прадстаўнік прэзідэнта Расеі Уладзімір Лукін, які ў гэты момант знаходзіцца ў Славянску.

Гэтую інфармацыю ўжо пацвердзіў кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Дзешчыца.

«Агульнымі сіламі вызвалены чальцы місіі АБСЕ. Усе 12 выехалі са Славянска. Яшчэ адзін доказ таго, што тэрарысты там слухаюцца толькі Расею», - напісаў ён у сваім акаўнце ў «Твітэры».

Нагадаем, у Славянску тэрарысты ўзялі ў закладнікі вайсковых інспектараў АБСЕ.

27 красавіка на прэс-канферэнцыі захопленыя інспектары АБСЕ заявілі, што «знаходзяцца ў гасцях» у самаабвешчанага «мэра» захопленага дыверсантамі горада Вячаслава Панамарова.

Сёння Службай бяспекі Украіны былі атрыманыя доказы каардынацыі і непасрэднага ўплыву расейскага боку на сітуацыю вакол захопу чальцоў вайсковай верыфікацыйнай місіі краін - удзельніц АБСЕ.

У прыватнасці, апублікаваная размова паміж спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта РФ Уладзімірам Лукіным і правадыром узброеных тэрарыстаў «Стралком» Ігарам Гіркіным.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках