27 красавiка 2024, Субота, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі пра чарговую «бязглуздую ідэю» Пракаповіча (Відэа)

19

ІП з занепакоенасцю чакаюць новага ўказа, які прымусіць іх дубляваць імпартную прадукцыю на сваіх вітрынах беларускімі аналагамі.

Новы ўдар па прадпрымальніках. Спачатку - абавязковая сертыфікацыя тавараў паводле цяжкадаступных і вельмі дарагіх узораў. Затым - 20-адсоткавае павелічэнне падатку. У гэты час урад распрацоўвае новае патрабаванне, якое некаторыя ўдзельнікі рынку ўспрымаюць пакуль як кур'ёзныя чуткі, паведамляе «Белсат».

«Гэта не пройдзе, бо знойдуцца людзі, якія растлумачаць беларускім чыноўнікам, што гэтая ідэя - бязглуздая», - кажа прадпрымальнік з Цэнтральнага рынку Гомеля.

Ідэя належыць універсальнаму віцэ-прэм'еру Пятру Пракаповічу. Сэнс яе - на кожны тып імпартнага тавару, што прадаецца на рынку або ў гандлёвым цэнтры, прадавец павінен будзе прапанаваць пакупніку ягоны аналаг у беларускім выкананні. Індывідуальныя прадпрымальнікі адрэагавалі чакана.

«Беларускі тавар мы выдатна ведаем. Гэтая мадэль можа прадавацца і пяць гадоў, і дзесяць. Але ж мадэлі павінны пастаянна абнаўляцца», - кажуць прадпрымальнікі.

«Мы будзем гандляваць, калі дадуць прыгожы беларускі тавар, але ў нас яго няма на сённяшні дзень», - адзначаюць яны.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках