6 траўня 2024, панядзелак, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор просіць для намесніка старшыні «Белнафтахіму» 8 гадоў калоніі

5
Пракурор просіць для намесніка старшыні «Белнафтахіму» 8 гадоў калоніі

Дзяржабвінаваўца патрабуе пакараць Уладзіміра Волкава 8 гадамі пазбаўлення волі.

Аб гэтым перадае карэспандэнт БелТА з залы суда Маскоўскага раёна Менска.

«Прашу прызначыць Волкаву пакаранне ў выглядзе 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі ўзмоцненага рэжыму», - сказаў дзяржаўны абвінаваўца. Ён дадаў, што неабходна пазбавіць Волкава права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчай дзейнасцю, на 5 гадоў.

Пракурор мяркуе, што Волкава трэба прызнаць вінаватым паводле ч.3 арт.430 «Атрыманне хабару» КК. Паводле словаў абвінаваўцы, Уладзімір Волкаў, займаючы пасаду намесніка старшыні канцэрна «Белнафтахім», на працягу 2013 прымаў матэрыяльныя каштоўнасці за спрыяльнае развязанне пытанняў, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю. Іншымі словамі, абвінавачаны браў хабары, агульная сума якіх склала $19 тысяч.

Пры гэтым пракурор адзначыў, што дзеянні Волкава не трэба лічыць неаднаразовым атрыманнем хабару, бо ён атрымліваў іх ад аднаго і таго ж чалавека фактычна за адны і тыя ж дзеянні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках