6 траўня 2024, панядзелак, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Славянска: У тэрарыстаў паніка

57

Супраць захопнікаў горада пачалі дзейнічаць партызанскія атрады.

Сёння на блокпосце на ўездзе ў Ізюм з боку Славянска кіроўца - адзін з мясцовых жыхароў - распавёў журналістам пра тое, што адбываецца ў акупаваным населеным пункце, піша партал «Галоўнае».

З ягоных слоў, ноччу людзі, якія прадстаўляліся ўдзельнікамі «руху супраціву», знішчалі так званых, «зялёных чалавечкаў» - дыверсантаў з Расеі. Кіроўца распавёў, што на працягу некалькіх гадзін было забіта амаль 10 баевікоў.

«Тэрарысты знаходзяцца ў шоку, сярод іх пачалася паніка», - адзначыў жыхар Славянска.

Прадстаўнікі МУС пацвердзілі інфармацыю аб тым, што сілавікам вядома аб гэтай сітуацыі з перахопленых перамоў сепаратыстаў. Паводле неправеранай інфармацыі, названыя групы «руху супраціву» цесна ўзаемадзейнічаюць з падраздзяленнямі антытэрарыстычнага цэнтру.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках