6 траўня 2024, панядзелак, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальнік з Беларусі ўдзельнічаў у пагромах у Адэсе

44

Сярод сепаратыстаў, якія бяруць удзел у беспарадках у Адэсе, ёсць і ўраджэнцы Беларусі.

Адзін з іх браў актыўны ўдзел у інцыдэнце, які адбыўся 1 траўня на Куліковым полі. Тады невядомы мужчына напаў на здымачную групу «Першага Гарадскога тэлеканала». У выніку пацярпеў аператар. Нападаючым прарасейскім актывістам, які разбіў твар журналісту, апынуўся 37-гадовы выхадзец з Беларусі, які жыве ў намётавым мястэчку сепаратыстаў.

Вядома, што раней ён знаходзіўся ў вышуку паводле падазрэння ў згвалтаванні. Зараз прарасейскі актывіст затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і дае паказанні.

«На Кулікова поле прыбыло некалькі нарадаў міліцыі, якія акружылі актывістаў. Зразумеўшы, што сітуацыя не на іх карысць, беларуса здалі міліцыянтам, а нашых супрацоўнікаў абвінавацілі ў правакацыі, - паведамляе прэс-служба тэлеканала. - Ужо пачата дасудовае расследаванне паводле факта нанясення лёгкіх цялесных пашкоджанняў. Мужчыне, які ўдарыў журналіста, хутчэй за ўсё пагражае штраф або папраўчыя работы. Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула - пазбаўленне волі тэрмінам да двух гадоў».

Калі будзе даказаны ўдзел беларуса ў іншых злачынствах, яму прыйдзецца затрымацца ва Украіне надоўга: за ўдзел у тэрарыстычных і антыдзяржаўных масавых акцыях прадугледжана да 15 гадоў турмы.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках