6 траўня 2024, панядзелак, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адэскім Доме прафсаюзаў знайшлі зброю

13

Праваахоўныя органы знайшлі сем адзінак зброі ў Доме прафсаюзаў, дзе ўчора забарыкадаваліся сепаратысты.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе абласной міліцыі.

Пасля пажару ў будынку на даху заставаліся каля 30 прарасейскіх актывістаў, якія не хацелі сыходзіць, баючыся за свае жыцці. У выніку міліцыянты ўсё ж вывелі іх з будынку і затрымалі. Зброя была знойдзена падчас агляду памяшканняў Дома прафсаюзаў. Паводле стану на 5 гадзін раніцы выяўлена сем адзінак зброі.

Ноччу вывелі прарасейскіх актывістаў і з будынка ГЦ «Афіна» на Грэчаскай плошчы, якія забарыкадаваліся там учора.

Нагадаем, паводле апошніх звестак, падчас сутыкненняў, якія былі справакаваныя атакай прарасейскіх баевікоў на акцыю ў падтрымку адзінства Украіны ў Адэсе, загінулі 43 чалавекі, 25 знаходзяцца ў цяжкім стане. Большасць загінулых - ахвяры пажару ў Адэскім доме прафсаюзаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках