6 траўня 2024, панядзелак, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне абвешчаная двухдзённая жалоба

Ва Украіне абвешчаная двухдзённая жалоба

Аляксандр Турчынаў падпісаў указ аб двухдзённай жалобе ва Ўкраіне ў сувязі з гібеллю людзей у Данбасе і Адэсе.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Вярхоўнай Рады ў суботу 3 траўня.

«2 траўня стала для Украіны трагічным днём. Я падпісаў указ пра двухдзённую жалобу ва Украіне па героям, якія загінулі падчас контртэрарыстычнай аперацыі, і па загінулым падчас трагічных падзей у Адэсе», - заявіў Аляксандр Турчынаў.

Ён выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых і запэўніў, што вінаватыя ў гэтых трагічных падзеях будуць пакараныя: «Хачу выказаць шчырыя спачуванні родным і блізкім. Мы павінны зрабіць правільныя высновы з гэтай трагедыі, якая адбылася ў першую чаргу праз знешнія правакацыі. Вінаватыя ў арганізацыі і правакаванні гэтых падзей будуць пакараныя».

Аляксандр Турчынаў таксама заклікаў украінцаў аб'яднацца «ў барацьбе з вонкавым ворагам, з тымі, хто хоча знішчыць Украіну».

В.а. прэзідэнта запэўніў, што ўкраінскія вайскоўцы і праваахоўнікі будуць працягваць «барацьбу супраць тэрарызму і бандытызму, за мір і спакой у нашай дзяржаве».

«У той жа час мы павінны спыніць усякія грамадзянскія супрацьстаянні ўнутры краіны, быць адзінымі ў барацьбе з вонкавым агрэсарам. Павінны аб'яднацца і сумесна будаваць новую краіну, дзе жыццё, здароўе і дабрабыт кожнага ўкраінца будуць найвышэйшымі каштоўнасцямі», - падсумаваў Турчынаў.

Нагадаем, у Данецкай вобласці праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя. За апошнія суткі пяцёра вайскоўцаў загінулі, яшчэ 12 параненыя падчас гэтай аперацыі. Раней Турчынаў паведамляў, што падчас аперацыі злачынцы панеслі значныя страты: шмат загінулых, параненых і арыштаваных.

У Адэсе 2 траўня назіраліся масавыя беспарадкі. У выніку загінулі, паводле апошніх звестак, 46 чалавек.

Фота: PHL

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках