6 траўня 2024, панядзелак, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Татары рыхтуюцца перакрыць уезд у Крым: акупанты сцягваюць АМАП

17

Меджліс крымскіх татараў заклікаў да акцый грамадзянскага непадпарадкавання.

Пра гэта паведамляе QHA.

Пра забарону на ўезд Мустафе Джамілёву, аднаму з лідараў крымскіх татараў, паведаміў в.а. «Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Крым» Сяргей Абісаў, які прыехаў у Армянск на мяжы з Херсонскай вобласцю.

У размове з кіраўніком Меджліса Рафатам Чубаравым Абісаў заявіў пра тое, што ў прэсе ўжо паведамлялася аб забароне Джамілёву ўезду на тэрыторыю РФ на працягу бліжэйшых пяці гадоў, і што сам Джамілёў атрымаў гэты дакумент.

Ён адзначыў, што на мяжы, у 100 метрах ад паста ДПС знаходзяцца ўзброеныя байцы АМАП, праваахоўнікі, супрацоўнікі ДПС, іх амаль сто чалавек. Побач знаходзяцца каля 10 «Уралаў», некалькі БТРаў.

У адказ на гэта Меджліс крымска-татарскага народа заклікаў усіх крымскіх татараў выходзіць на асноўныя трасы паўвыспы і перакрываць іх у знак пратэсту супраць забароны на ўезд у Крым Мустафы Джамілёва. Такая пастанова была прынятая на нарадзе Меджліса ў Армянску, паведаміла чалец Меджліса Гаяна Юксэль.

Адзначым, што крымскія татары працягваюць прыбываць на мяжу з усіх рэгіёнаў Крыму для падтрымкі Мустафы Джамілёва. Зараз у Армянску іх амаль 5 тысяч чалавек.

Акрамя таго, сярод тых, хто сабраўся, распаўсюджваецца інфармацыя, што ўлады «сцягваюць» у Армянск усю крымскую міліцыю і АМАП. Таксама ёсць інфармацыя, што дарогу на Армянск для гэтых мэтаў будуць перакрываць, а грамадзянскіх, якія будуць ехаць па гэтай трасе, будуць накіроўваць на Чангар.

Нагадаем, раней калона з некалькіх тысяч крымскіх татараў ушчыльную падышла да посту дарожна-патрульнай службы. Крымскія татары рыхтуюцца прарвацца праз мяжу.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках