6 траўня 2024, панядзелак, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэну Афлеку забаранілі гуляць у блэк-джэк

Бэну Афлеку забаранілі гуляць у блэк-джэк

Амерыканскаму актору Бэну Афлеку забаранілі гуляць у блэк-джэк у казіно Hard Rock Casino ў Лас-Вегасе.

Пра гэта паведамляе ў суботу, 3 траўня, Reuters са спасылкай на крыніцу ў асяроддзі знакамітасці.

З ягоных слоў, на гэтым тыдні ў Hard Rock Casino да лаўрэата двух прэмій «Оскар» падышлі ахоўнікі. Яны сказалі, каб ён пакінуў стол для блэк-джэка і прапанавалі перайсці да іншых гульняў. Свае патрабаванні яны патлумачылі тым, што Афлек «занадта дасведчаны» ў гэтай азартнай гульні, піша Lenta.ru.

Выданне TMZ.com паведамляе, што Афлека больш не падпусцяць да гульняў у Hard Rock, бо ў час здачы ён лічыў карты. Прадстаўнікі ігральнай установы пакуль ніяк не пракаментавалі гэтую інфармацыю.

Актор ненадоўга спыніўся ў Лас-Вегасе са сваёй жонкай Джэніфер Гарнер перад тым, як адправіцца на здымкі працягу фільма Зака Снайдэра «Чалавек са сталі», у якім Афлек выканае ролю Бэтмэна.

Бэн Афлек атрымаў прэмію «Оскар» за сцэнар да фільма «Разумніца Уіл Хантынг», а таксама за стужку «Аперацыя «Арго», дзе ён выступіў рэжысёрам і адным з прадзюсараў.

Працяг «Чалавека са сталі» (рабочая назва карціны - «Бэтмэн супраць Супермэна») выйдзе на экраны ў траўні 2016 года. Бэтмэн не раз сустракаўся з Супермэнам на старонках коміксаў выдавецтва DC, аднак на вялікім экране яны з'явяцца разам упершыню. Першапачаткова меркавалася, што фільм выйдзе ў ліпені 2015 года, аднак стваральнікі стужкі наважылі перапрацаваць сцэнар.

Фота: Reuters

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках