6 траўня 2024, панядзелак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Расея хоча паўтарыць крымскі сцэнар на ўсходзе Украіны

3
Браніслаў Камароўскі: Расея хоча паўтарыць крымскі сцэнар на ўсходзе Украіны

Падзеі ў Адэсе - частка плана Крамля паводле зрыву прэзідэнцкіх выбараў 25 траўня.

Пра гэта падчас праграмы Sygnały Dnia на хвалях Polskiego Radia заявіў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі (пераклад - charter97.org).

«Падзеі на ўсходзе і поўдні Украіне могуць прывесці да хаосу і страты ўладамі ў Кіеве кантролю над сітуацыяй. Усе без сумневу ўпэўненыя, што гэта ў інтарэсах Расеі, якая публічна заяўляе і абяцае дзейнічаць, каб, ва ўсякім разе, аслабіць сувязі гэтых рэгіёнаў з Кіевам», - адзначыў ён, кажучы пра ўчорашнія падзеі ў Адэсе.

Кіраўнік польскай дзяржавы мяркуе, што Крэмль такім чынам хоча сарваць прэзідэнцкія выбары, якія павінны адбыцца.

«Магчыма, гаворка ідзе аб распальванні сепаратызму для таго, каб усходняя Украіна падзяліла лёс Крыму. Гэта праява крызісу ўкраінскай дзяржавы, які, на мой погляд, накіраваны галоўным чынам на тое, каб перашкодзіць правядзенню прэзідэнцкіх выбараў 25 траўня», - сказаў Камароўскі.

Нагадаем, у Данецкай вобласці праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя. За апошнія суткі пяцёра вайскоўцаў загінулі, яшчэ 12 параненыя.

У Адэсе 2 траўня ўзніклі масавыя беспарадкі. У выніку загінулі, паводле апошніх звестак, 46 чалавек.

Фота: prezydent.pl

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках