26 красавiка 2024, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея гатовая ўварвацца ў дзяржавы-чальцы NATO

71
Расея гатовая ўварвацца ў дзяржавы-чальцы NATO

Пра гэта папярэдзіў кіраўнік Парламенцкай асамблеі NATO.

Расея санкцыянавала ўжыванне вайсковай сілы не толькі ва Украіне, але і ў іншых дзяржавах, у якіх жыве расейская нацыянальная меншасць, папярэдзіў кіраўнік Парламенцкай асамблеі NATO (ПА NATO) Х'ю Бэйлі, паведамляе ru.Delfi.lt.

На сесіі ПА NATO, што праходзіць у пятніцу ў Вільні, Бэйлі нагадаў аб дадзеных у лютым Дзярждумай РФ прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну паўнамоцтвах ужыць вайсковую сілу ва Украіне. Паводле ягоных слоў, гэта была пастанова, якая дазваляе ўжыць сілу не толькі ва Украіне, але і ў кожнай іншай дзяржаве, у тым ліку і ў дзяржаве-чальцы NATO.

Бэйлі сказаў, што яшчэ ў лютым спрабаваў абмеркаваць гэтую праблему з паслом Расеі пры NATO Аляксандрам Грышко.

"Я нагадаў, што прэзідэнт Пуцін і расейскія парламентарыі сцвярджалі, што яны маюць права ўжыць вайсковую сілу не толькі ва Украіне, але і ў іншых дзяржавах, у якіх ёсць расейская нацыянальная меншасць. Я спытаў спадара Грышко, дзе скончыцца расейская агрэсія, але ён не даў ніякага адказу на гэтае важнае пытанне", - сказаў старшыня ПА NATO.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў сесіі ПА NATO, ён нагадаў аб прынятай месяц таму пастанове ліквідаваць статус асацыяванага чальца ў Асамблеі для прадстаўнікоў Расеі.

Бэйлі таксама сцвярджаў, што Еўропа і чальцы NATO "павінны дапамагчы Украіне пазбавіцца ад энэргетычнай залежнасці ад Расеі".

У пятніцу ў Сэйме пачалася вясновая сесія ПА NATO, на якую сабралася больш за 600 удзельнікаў-парламентарыяў з 28 краін-чальцоў NATO, асацыяваных чальцоў ПА NATO, рэгіянальных партнёраў, дэлегацый Еўрапарламента, прадстаўнікоў розных міжнародных арганізацый.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках