4 траўня 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахова паўднёвай мяжы Украіны ўзмоцненая ў чаканні атакі з Крыму

5
Ахова паўднёвай мяжы Украіны ўзмоцненая ў чаканні атакі з Крыму

Дэсантнікі ўзмацнілі прыкрыццё межаў Украіны ў Херсонскай вобласці.

Размова, у прыватнасці, ідзе аб ахове дзяржаб'ектаў і кантрольна-прапускных пунктаў. Высокамабільныя дэсантныя войскі ўзмацнілі прыкрыццё межаў мацерыковай Украіны з небяспечных дэсантных напрамкаў у Херсонскай вобласці. Пра гэта паведамілі УНН у прэс-службе Мінабароны Украіны.

Размова, у прыватнасці, ідзе аб ахове дзяржаўных аб'ектаў і кантрольна-прапускных пунктаў.

Паводле інфармацыі ведамства, асабісты склад войскаў ажыццяўляе ахову пастаянна. Для іх падтрымкі таксама створаны мабільна-агнявыя групы, якія знаходзяцца ў поўнай гатоўнасці.

Херсонская вобласць мае сухапутную мяжу з акупаваным Крымам. Расейскія войскі або баевікі могуць трапіць ва Украіну праз Перакопскі пярэсмык, шырыня якога складае 8 кіламетраў. Таксама магчымая высадка дэсанту з боку Азоўскага або Чорнага мораў. Некалькі дзён таму баевікі з Крыма папярэдзілі пра тое, што адправяць два батальёны на ўсход Украіны для таго, каб дапамагчы тэрарыстам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках