3 траўня 2024, Пятніца, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ў Луганску захапілі ў закладнікі жаўнераў тэрміновай службы

11
Тэрарысты ў Луганску захапілі ў закладнікі жаўнераў тэрміновай службы

Жаўнераў з захопленага баевікамі ваенкамата ў Луганску вывезлі ў невядомым кірунку.

Пра гэта распавядаюць журналісты Аксана Лашчэнава і Ірына Козырава, паведамляе мясцовы сайт 0642.ua.

З іх слоў, байцоў ВВ вывезлі з ваенкамата на аўтобусах прадстаўнікі «арміі паўднёвага ўсходу». Раней натоўп, які штурмаваў будынак, хацеў «лінчаваць» жаўнераў. Зброю ў іх адабралі і аддалі «беркутаўцам».

Са слоў актывісткі Юліі Красільнікавай, Андрэй Парубій кажа, што правялі перамовы з людзьмі, якія ўтрымліваюць у палоне ў Луганскай СБУ затрыманых каля ваенкамата грамадскіх актывістаў Ганну Макраусаву і Аляксея Біду. У сувязі з каменданцкай гадзінай іх абяцалі выпусціць на досвітку, аднак інфармацыі аб вызваленні да гэтага часу няма.

Нагадаем, учора тэрарысты штурмавалі ваенкамат і патрабавалі ад вайскоўцаў, якія знаходзіліся ўнутры, здаць зброю. Ноччу ваенкамат быў захоплены.

Раней Луганскае ўпраўленне МУС Украіны паведаміла, што пры спробе мітынгоўцаў узяць пад кантроль будынак ваенкамата і адну з вайсковых частак у суботу былі параненыя двое вайскоўцаў: салдат тэрміновай службы ля ваенкамату, і салдат унутраных войскаў - у частцы №3035.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках