3 траўня 2024, Пятніца, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пілот абстралянага верталёта: Пасля пасадкі заўважылі больш за 10 слядоў ад куль

5

Капітан пашкоджанага над Славянскам верталёта Аляксей Слюсарэнка распавёў пра абставіны абстрэлу.

Са слоў пілота, інцыдэнт, звязаны з абстрэлам верталёта, стаў нечаканым з боку «мірнага» насельніцтва. «Пасля пасадкі ў корпусе верталёта аказалася больш за дзясятак слядоў ад куль. Калібр патронаў - 5,45 і 7,62 мм. Кулі трапілі ў вобласць рухавіка, у фюзеляж, лопасці шрубы, паліўныя бакі», - гаворыцца ў паведамленні.

Аляксей Слюсарэнка таксама адзначыў, што пацярпелых сярод чальцоў экіпажа няма. Зараз ідзе аднаўленчы рамонт. Баявая машына перабазіруецца ў месца, дзе спецыялісты змогуць правесці поўны рамонт паветранага судна з заменай неабходных агрэгатаў.

Нагадаем, у ноч на 2 траўня ў Славянску былі збітыя два верталёта Мі-24 Узброеных Сіл Украіны, якія ажыццяўлялі паветранае патруляванне ў пэўным раёне. Паводле папярэдняй інфармацыі, баявыя машыны былі збітыя невядомымі асобамі з выкарыстаннем пераносных зенітных ракетных комплексаў (ПЗРК). У выніку абстрэлу двое вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны загінулі, яшчэ некалькі атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках