3 траўня 2024, Пятніца, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея масава перакідае авіяцыю і войскі ў Крым

23
Расея масава перакідае авіяцыю і войскі ў Крым

Расейская Федэрацыя значна ўзмацняе сваю вайсковую групоўку на тэрыторыі Крымскай паўвыспы.

Сюды перакідваюць не толькі авіяцыю, але і воінскія падраздзяленні. Пра гэта «Укрінформ» паведаміў інфармаваны крымскі вайсковы эксперт на ўмовах ананімнасці.

«Увесь дзень у суботу над Крымам неба было цёмным ад палётаў авіяцыі. Такога масіраванага перакідання, напэўна, не было з часоў акупацыі Крыму немцамі ў 1941 годзе», - адзначыў эксперт.

Са слоў суразмоўцы агенцтва, з мацерыковай часткі Расеі перакінутыя некалькі дзясяткаў знішчальнікаў тыпу МіГ, Су, а гэта амаль авіяцыйны полк. Прычым, па ўсёй бачнасці, гаворка ідзе аб найноўшых самалётах, магчыма чацвёртага пакалення.

Акрамя таго, відавочцы назіралі ў небе і некалькі рэактыўных бамбавікоў тыпу Ту-22 м.

На аэрадроме Бельбек ля Севастопаля назіралася пасадка не менш за дзясятак вайскова-транспартных Іл-76 з дэсантам і тэхнікай на борце.

Эксперт не выключае, што ўзмацненне групоўкі расейскіх войскаў у дадатак да існуючых у Крыме сілаў і сродкаў Чарнаморскага флоту сведчыць аб стварэнні вакол Паўднёвага Усходу Украіны «збройнага колца» напружанасці.

«У сувязі з апошнімі падзеямі на Паўднёвым Усходзе Украіны не выключана, што, нарошчваючы групоўку ў Крыме, Расея будзе сціскаць узброенае колца, пагражаючы паўднёвым і ўсходнім рэгіёнам», - адзначыў эксперт.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках