3 траўня 2024, Пятніца, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка баіцца, што беларусы выйдуць на вуліцы з дубінамі

231
Лукашэнка баіцца, што беларусы выйдуць на вуліцы з дубінамі

Дыктатар хоча, каб беларусы стабільна працавалі ў цэхах за $500.

«Дай Бог, каб мы ціха, спакойна жылі сваім нармальным жыццём і каб мы ніколі не выходзілі на вуліцы і плошчы з дубінамі, «кактэйлямі Молатава». Ужо сёння і са стрэльбамі, і з кулямётамі, і з «Іголкамі» выходзяць, самалёты збіваюць, самі ў сваіх страляюць», - заявіў Лукашэнка ў суботу ў Барысаве, размаўляючы з работнікамі прадпрыемства «БелДжы», піша «Інтэрфакс».

Ён заявіў, што гэтага нельга дапусціць.

«Вось гэта самае галоўнае. І не таму што, ведаеце, палохаюць: вось, Лукашэнка на гэтым ледзь не перадвыбарчую кампанію праводзіць. Да выбараў яшчэ амаль два гады, мяне ўжо папракаюць. Не, я проста хачу, каб мы спакойна працавалі», - падкрэсліў ён.

«Хай мы будзем $500-600 атрымліваць, але мы будзем стабільна працаваць у цэхах», - сказаў ён.

Напісаць каментар 231

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках