4 траўня 2024, Субота, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія сілавікі адбілі ў захопнікаў тэлецэнтр Славянска

4

Будынак вызвалены падчас антытэрарыстычнай аперацыі.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС Украіны.

Падрабязнасці вызвалення тэлецэнтра ў Славянску пакуль невядомыя.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

У адказ улады Украіны пастанавілі аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска, аднак на наступны дзень аперацыя была спыненая.

29 красавіка сепаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым усходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыёцэнтры горада. 1 траўня сепаратысты занялі шэраг ключавых будынкаў у Данецку.

2 траўня ўкраінская армія аднавіла антытэрарыстычную аперацыю. Сілавікі ўзялі ў кола Славянск і вызвалілі практычна ўвесь Краматорск, за выключэннем некалькіх будынкаў у цэнтры горада, дзе заселі ўзброеныя тэрарысты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках