3 траўня 2024, Пятніца, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі ў Данецку памылкова разрабавалі офіс расейскай кампаніі

20

Учора ўвечары ў Данецку натоўп сепаратыстаў разграміў офіс карпарацыі «Індустрыяльны саюз Данбаса».

Сепаратысты памылкова палічылі, што яе уладальнікам з'яўляецца губернатар Данецкай вобласці Сяргей Тарута.

Унутры будынка прарасейскія актывісты ўчынілі пагром, паведамляе Цензор.НЕТ.

Яны разбілі вокны, паламалі мэблю і кампутарную тэхніку, вынеслі ўвесь алкаголь і знойдзеныя іконы.

Да гэтага сепаратысты ўварваліся ў будынак управы СБУ ў Данецкай вобласці, якую ніхто не ахоўваў.

Раней цяперашні старшыня Данецкай АДА Сяргей Тарута займаў пасаду гендырэктара кампаніі ІСД. Зараз кантрольны пакет акцый кампаніі належыць пулу расейскіх інвестараў.

Адзначым, што яшчэ 3 сакавіка гэтага года на афіцыйным сайце ІСД з'явілася паведамленне аб тым, што Тарута не з'яўляецца супрацоўнікам карпарацыі. Ён валодае толькі мінарытарным пакетам акцый.

Пасля пагрому адзін з баевікоў звярнуўся з просьбай да «хлопцаў, вярнуць усё, што скралі». «Вярніце серверы, вярніце нажы, вярніце ўсё, што тут забралі. Гэта вельмі патрэбна для работы з Расеяй...Гэта даўно ўжо не Тарутаў офіс, каб усе ведалі», - сказаў баевік.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках