3 траўня 2024, Пятніца, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці запрацуе станцыя метро «Малінаўка» ў тэрмін?

9
Ці запрацуе станцыя метро «Малінаўка» ў тэрмін?

Да запланаванага на 8 траўня адкрыцця станцыі метро «Малінаўка» застаецца менш за тыдзень, аднак верагоднасць адкрыцця ў тэрмін сумнеўная.

Як піша minsk-metro.net, сама станцыя гатовая да адкрыцця, але становішча спраў у перагонных тунэлях не дае падстаў для аптымізму. Паводле неафіцыйных звестак, у гэты час каля 100 метраў аднаго з перагонных тунэляў падвержанае моцнаму ўздзеянню грунтавых вод, у тунэль намывае шмат бруду. Гэта звязана, у тым ліку, са зняццем водапаніжэння тунэляў.

Няма дакладных звестак і аб ходзе работ у выкананні мантажу кантактнай рэйкі. На канец красавіка 2014 ён не быў змантаваны на поўнай працягласці ўчастка. Акрамя таго, не завершаная кладка пастаянных хадавых рэек. Тэрміны праходжання габарытнай рамы, не кажучы ўжо пра выпрабавальны цягнік, a такім чынам і наступны пачатак рэгулярнага руху цягнікоў, застаюцца нявызначанымі. Бо менавіта пуск пробнага цягніка, абкатка новага ўчастка ўсімі машыністамі, наладка і выпрабаванне абсталявання, ліквідацыя выяўленых непаладак папярэднічаюць адкрыццю новых станцый метрапалітэна для пасажыраў. Нічога з вышэйзгаданага на ўчастку Менскага метрапалітэна ад ст. «Пятроўшчына» да ст. «Малінаўка» да гэтага часу не выканана. Прычыны гэтага цалкам аб'ектыўныя.

Такім чынам, адкрыцця станцыі «Малінаўка» 8 траўня чакаць не варта. І гэта нельга назваць нечаканасцю. Вынік апынуўся чаканым і спрагназаваным.

Са слоў старшыні Менгарвыканкама Мікалая Ладуцькі, дата адкрыцця станцыі стане вядомая ў бліжэйшы панядзелак. Цалкам верагодна гэта адбудзецца да Дня Незалежнасці.

Пад адкрыццём станцыі метро для пасажыраў разумеецца не толькі забеспячэнне магчымасці ўбачыць станцыю, прайсці на яе, а яшчэ і пачатак рэгулярнага руху цягнікоў з паўнавартаснымі інтэрваламі, паводле стандартнай схемы яго арганізацыі (не на дызельным ці іншым вельмі жорсткім цягу), згодна з рэжымам працы метрапалітэна: з 5.30 раніцы да 1 гадзіны ночы, у поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў тэхнічнай эксплуатацыі Менскага метрапалітэна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках