3 траўня 2024, Пятніца, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Задорнаў ганарыцца, што Расея пачынае трэцюю сусветную

207
Задорнаў ганарыцца, што Расея пачынае трэцюю сусветную

Расейскі сатырык Міхаіл Задорнаў падтрымлівае імкненне Пуціна пачаць сусветную вайну.

Пра гэта сатырык напісаў у «Жывым Журнале».

«Якая ж вялікая руская мова, калі праз яе можа разгарэцца Трэцяя сусветная вайна?!І Які ж вялікі рускі народ, які наважыў на смерць стаяць за родную мову?!І Якія малакультурныя, нізкія і нікчэмныя тыя, хто з-за мовы гатовыя забіваць.

І як ненавідзяць рускі народ амерыканцы, еўрапейскія чыноўнікі і «астапапендэраўцы», калі абвінавачваюць Пуціна толькі за тое, што ён выконвае жаданне большасці рускіх людзей», - напісаў ён.

Нагадаем, сатырыка нядаўна пазбавілі віду на жыхарства ў Латвіі за яго пазіцыю адносна Крыму.

Напісаць каментар 207

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках