3 траўня 2024, Пятніца, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Даніі стартуе конкурс «Еўрабачанне-2014»

4

У Капенгагене, у гістарычным будынку мэрыі Капенгагена, сёння адбудзецца адкрыццё песеннага конкурсу «Еўрабачанне».

У конкурсе будуць удзельнічаць прадстаўнікі 37 краін-удзельніц.

Дэвіз сёлетняга «Еўрабачання» - JoinUs («Далучайся да нас»). Два паўфіналы пройдуць 6 і 8 траўня, фінал - 10 траўня. Усе шоў будуць транслявацца ў прамым эфіры, паведамляе РБК.

Цырымонія адкрыцця конкурсу пачнецца а 17:50 паводле мясцовага часу, гаворыцца на сайце «Еўрабачання-2014».

Беларусь на конкурсе прадставіць спявак Тэа. Спявак з кампазіцыяй Cheesecake выступіць пад 10-м нумарам у другім паўфінале 8 траўня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках