30 красавiка 2024, aўторак, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-намеснік старшыні «Белнафтахіма» аб абвінавачванні: Трэба быць ненармальным, каб так зрабіць

7
Экс-намеснік старшыні «Белнафтахіма» аб абвінавачванні: Трэба быць ненармальным, каб так зрабіць

Факт дачы хабару былым менеджарам ТАА «Тэра» былы чыноўнік лічыць інсцэніроўкай.

3 траўня на судзе паводле справы былога намесніка старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзіміра Волкава дзяржабвінаваўца папрасіў прысудзіць падсуднага да васьмі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый тэрмінам на пяць гадоў, пішуць «Беларускія навіны».

Выступаючы ў спрэчках 3 траўня ў судзе Маскоўскага раёна Менска, дзяржабвінаваўца заявіў, што дзеянні Волкава следствам па ч. 3 арт. 430 КК кваліфікаваныя правільна - атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры асобай, якая займае высокае службовае становішча. Са слоў дзяржабвінаваўцы, нягледзячы на адмаўленне Волкавым віны, яна даказаная атрыманымі падчас следства і суда доказамі. У першую чаргу ён спаслаўся на звесткі ГУБАЗіК, супрацоўнікі якога падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлілі, што пры сустрэчы з чыноўнікам былы менеджэр ТАА «Тэра» Радзівон Шэлег перадаў Волкаву часопісы і канверты, у якіх «маглі знаходзіцца грашовыя сродкі». Паводле інфармацыі дзяржабвінаваўцы, у справе ёсць відэаматэрыялы, якія сведчаць аб паводзінах Шэлега і Волкава падчас сустрэч у кабінеце чыноўніка ў момант перадачы часопісаў і канвертаў. З іх, у прыватнасці, вынікае, што Волкаў адмаўляўся браць у рукі часопісы і канверты і паказваў, каб Шэлег клаў іх на стол. Затым накрываў сваімі рэчамі, хаваў у стол. У адным з эпізодаў Шэлег суправадзіў свае дзеянні словамі: «Вы там асцярожненька. Усё добра». Менавіта пасля атрымання інфармацыі такога плана і быў узяты ў распрацоўку Шэлег.

Дзяржабвінаваўца прад'явіў падсуднаму пазоў аб спагнанні прыбытку, атрыманага незаконным шляхам.

Гэты пазоў апублікавала 3 траўня на працэсе суддзя Наталля Кузняцова. Дзяржабвінаваўца запатрабаваў спагнаць з Волкава ў даход дзяржавы 18 тысяч даляраў, якiя ён атрымаў у якасці хабару. Мяркуючы па пазову, зараз Волкаву інкрымінуецца сем эпізодаў атрымання хабару, а не восем, як раней.

Іскавыя патрабаванні Волкаў не прызнаў.

- Гэтыя грошы я не атрымліваў, - заявіў ён.

Волкаў быў затрыманы 8 кастрычніка мінулага года пасля атрымання чарговай часткі хабару ад прадстаўніка юрыдычнай асобы за развязанне пытання аб узгадненні аб'ёмаў перапрацоўкі спадарожных прадуктаў нафты на прадпрыемствах канцэрна.

Падчас следства накладзены арышт на маёмасць абвінавачанага, якая ацэньваецца прыкладна ў $100 тысяч. Гэта дзве кватэры, гараж, аўтамабіль BMW.

Праваахоўныя органы сачылі за былым намеснікам кіраўніка канцэрна «Белнафтахім» Уладзімірам Волкавым на працягу паўтары гадоў. Пра гэта ён заявіў 3 траўня ў судзе.

Волкаў, у прыватнасці, сказаў, што за ім сачыў ГУБАЗіК МУС, пра што яго прадстаўнік раней паведаміў на судзе. Але, са слоў таго ж афіцэра міліцыі, за паўтара года ні грошай, ні размоваў пра грошы не было зафіксавана. Прычым, як аказалася, сачэнне вялася не ў межах гэтай крымінальнай справы, але якой менавіта - службовая таямніца міліцыі.

Факт дачы хабару ў тысячу даляраў 7 кастрычніка 2013 былым менеджарам ТАА «Тэра» Раманам Шэлегам, пасля чаго і Шэлег, і Волкаў былі затрыманыя, былы чыноўнік лічыць інсцэніроўкай. З ягоных слоў, на купюрах не аказалася генетычных слядоў Шэлега. Грошы падкінулі, упэўнены Волкаў. Пра гэта, з ягоных слоў, таксама сведчыць той факт, што не было затрымання з доказамі злачынства. Але паміж прыходам у кабінет да Волкава Шэлега і затрыманнем чыноўніка, з ягоных слоў, прайшло каля паўтары гадзіны. У гэты час ён ездзіў на нараду ў Саўмін.

З матэрыялаў справы, як адзначыў Волкаў, вынікае, што ва ўрад ён ездзіў, маючы ў партфелі канверт з тысячай даляраў, і з ім праходзіў праз службу бяспекі прэзідэнта ў Доме ўрада.

- Трэба быць дурнаватым, каб так зрабіць, - заявіў Волкаў.

У судзе дзяржабвінаваўцам была апублікаваная інфармацыя, што Волкаў абвінавачваецца ў тым, што, будучы службовай асобай, на працягу 2013 прымаў матэрыяльныя каштоўнасці за спрыяльнае развязанне пытанняў, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю, у прыватнасці, звязаных з увозам і вывазам вуглевадароднай сыравіны і прадуктаў яе перапрацоўкі.

Паводле абвінавачання, хабары Волкаў атрымліваў з 26 лютага да 7 кастрычніка 2013 года ў сваім службовым кабінеце за развязанне пытанняў аб экспарце бітуму ў інтарэсах шэрагу камерцыйных арганізацый. Першы хабар быў ім атрыманы 26 лютага ад прадстаўніка ТАА «Тэра». Усяго, як прагучала ў судзе, за восем разоў ім было атрымана $22 тысяч, апошні раз - 7 кастрычніка.

У той жа час дапытаны ў судзе сведка Радзівон Шэлег, былы менеджэр ТАА «Тэра», які перадаваў Волкаву грошы, заявіў, што гэта не з'яўлялася хабарам, а было асабістай падзякай чыноўніку «за падтрымку словам і справай». І гаворка ідзе не пра 22 ці 19 тысячах даляраў, а пра 11 тысячах даляраў.

Адвакат абвінавачанага мяркуе, што нельга давяраць паказанням галоўнага сведкі ў справе Волкава. Паказанні Шэлега адвакат назвала галаслоўным даносам, які не можа класціся ў аснову абвінавачвання. Яна нагадала, што Шэлег на судзе не даў выразных паказанняў адносна таго, навошта ён перадаваў грошы Волкаву. Адвакат упэўненая, што сведка даваў паказанні ў ГУБАЗіК пад ціскам. А ў судзе быў пад кантролем, паколькі ў зале знаходзіўся і суправаджаў яго высокапастаўлены афіцэр ГУБАЗіК.

Віна Воўкава не даказаная ў судовым пасяджэнні і прысуд павінен быць толькі апраўдальным, мяркуе адвакат.

Былы намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Волкаў выступіць у судзе з апошнім словам 7 траўня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках