4 траўня 2024, Субота, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопнікі Краматорска заселі ў мэрыі горада

4

Баевікі працягваюць утрымліваць толькі цэнтральную плошчу Краматорска і выканкам.

Пра гэта адзін з іх верхаводаў паведаміў РИА Новости у нядзелю раніцай.

«Мы трымаем толькі цэнтр горада і выканкам», - сказаў суразмоўца агенцтва. Ён растлумачыў, што астатняя тэрыторыя горада занятая ўкраінскай арміяй і нацыянальнай гвардыяй.

Падчас антытэрарыстычнай аперацыі захопнікі горада страцілі забітымі каля сямі чалавек і некалькі дзясяткаў былі параненыя. У гэты час актыўных дзеянняў у Краматорску не вядзецца. Таксама адносна спакойна прайшла ноч.

Раней паведамлялася, што вайскоўцы ліквідавалі барыкаду прыхільнікаў федэралізацыі на дарозе паміж Краматорскам і Дружкоўкай у Данецкай вобласці.

Нагадаем, 29 красавіка сепаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым усходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыёцэнтры горада. 1 траўня сепаратысты занялі шэраг ключавых будынкаў у Данецку.

2 траўня ўкраінская армія аднавіла антытэрарыстычную аперацыю. Сілавікі ўзялі ў кола Славянск і вызвалілі практычна ўвесь Краматорск, за выключэннем некалькіх будынкаў у цэнтры горада, дзе заселі ўзброеныя тэрарысты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках