4 траўня 2024, Субота, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букмекеры не вераць у Тэа

27
Букмекеры не вераць у Тэа

Замежныя букмекеры невысока ацэньваюць шанцы беларускага спевака на выхад у фінал міжнароднага конкурсу песні.

Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН аналіз ставак.

Як вядома, чым вышэйшы каэфіцыент стаўкі на таго ці іншага ўдзельніка, тым менш букмекеры разлічваюць на яго перамогу. Пры прыёме ставак на праходжанне кваліфікацыі і перамогу ў першым паўфінале «Еўрабачання» Беларусь знаходзіцца ў канцы рэйтынгаў такіх кантор, як WilliamHill, Parimatch, «Марафон».

Так, WilliamHill прымае стаўкі на праходжанне кваліфікацыі беларускім удзельнікам з каэфіцыентам 2. Для параўнання: на выхад у фінал Румыніі ўсталяваны каэфіцыент 1,03, Нарвегіі - 1,08, Грэцыі - 1,07. Вышэй, чым у Беларусі, сярод удзельнікаў другога паўфіналу каэфіцыент толькі ў Македоніі (2,87) і Грузіі (4,33).

Букмекерская кантора Parimatch таксама больш схіляецца да таго, што Тэа не выйдзе ў фінал «Еўрабачання», і прымае стаўкі з каэфіцыентам 1,9 на выхад беларуса ў фінал і 1,8 - на пройгрыш.

«Марафон» прымае стаўкі на праходжанне кваліфікацыі з каэфіцыентам 2,26, на пройгрыш - 1,65.

Агулам усе тры букмекерскія канторы ў гэтым годзе ставяць на перамогу ў «Еўрабачанні» спевака і шоў-мэна Aram MP3 з Арменіі.

Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2014» пройдзе 6-10 траўня ў Капенгагене на сцэне B&W Hallerne на Refshaleoen пад лозунгам «Далучайцеся да нас» (Join Us). Усяго ў конкурсе возьмуць удзел 37 краін. Тэа выканае на конкурсе песню Cheesecake і будзе выступаць дзясятым у другім паўфінале 8 траўня.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках