3 траўня 2024, Пятніца, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антытэрарыстычная аперацыя пашырыцца на ўсе захопленыя гарады Данбаса

8
Антытэрарыстычная аперацыя пашырыцца на ўсе захопленыя гарады Данбаса

Пасля вызвалення Краматорска і Славянска ўкраінскія сілавікі зоймуцца тэрарыстамі ў іншых гарадах.

Пра гэта заявіў у эфіры «5 канала» сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій, піша NEWSru.ua.

«Пасля таго, як завершыцца аперацыя ў Славянску і Краматорску, мы будзем праводзіць таксама актыўную фазу аперацыі ў іншых гарадах, дзе экстрэмісты і тэрарысты ігнаруюць украінскі закон, ставяць пад пагрозу жыцці ўкраінскіх грамадзян, праводзяць антызаконную дзейнасць», - сказаў ён.

А намеснік міністра абароны Украіны, адмірал Ігар Кабаненка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы паказалі прафесіяналізм і рашучасць.

«Правільнае кіраўніцтва, прафесіяналізм, узаемадзеянне, рашучасць і актыўнасць - як і заўсёды заклад поспеху. Трэба рухацца наперад на гэтых прынцыпах. Украінскія вайскоўцы здольныя ва ўмовах навязанай звонку бруднай гібрыднай вайны весці дзейсныя дзеянні», - напісаў ён.

Адмірал упэўнены, што падзеі апошніх дзён сведчаць, што маральны дух вайскоўцаў высокі, бо «сямёра параненых дэсантнікаў адмовіліся ад шпіталізацыі».

Таксама Кабаненка падкрэсліў, што вызваленне назіральнікаў АБСЕ і ўкраінскіх афіцэраў (верыфікатараў) - удалая аперацыя сумесна з саюзнікамі. Кабаненка паведаміў, што на гэты момант на дзяржаўным і мясцовым узроўнях створаны эфектыўны механізм народнага апалчэння для абароны дзяржавы і ўкраінскіх грамадзян - часткі тэрытарыяльнай абароны, якія камплектуюцца добраахвотнікамі.

«Усім экстрэмізмам кіруюць з Крамля з выкарыстаннем механізмаў запалохвання, подкупу і забойстваў. Абарона ў «мяцежных» месцах рыхтуецца расейскімі вайсковымі спецыялістамі, а не мясцовым насельніцтвам», - паведаміў адмірал. Акрамя гэтага, адмірал мяркуе, што і супраць расейскай прапаганды ва ўкраінскага грамадства выпрацаваўся імунітэт: «фэйкі расейскай прапаганды працягваюць малявацца з патроенай істэрыяй, але яны відавочна прабуксоўваюць».

«Грамадзяне Украіны падтрымліваюць рашучыя дзеянні ў вызваленні нашай зямлі ад тэрарыстаў і экстрэмістаў. Пятай калоны Ва Украіне хапае - гэтая праблема патрабуе неадкладнага рашэння і стварэння засцерагальнікаў на будучыню. Украінскі народ - гэта сіла, якая здольная спыніць любога ворага. Адначасова расслабляцца не трэба: гэты вораг жорсткі і цынічны», - падкрэсліў Кабаненка.

Нагадаем, 2 траўня, каля 4:30 у Славянску пачалася поўнамаштабная антытэрарыстычная аперацыя. Аперацыя праходзіць сіламі падраздзяленняў МУС, Нацгвардыі, ВС.

АТА праходзіць у вельмі складаных умовах, калі частка мясцовага насельніцтва выкарыстоўваецца тэрарыстамі ў якасці жывога шчыта.

Фота: AP

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках