3 траўня 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваныя імёны 14 загінулых у Адэсе

6
Апублікаваныя імёны 14 загінулых у Адэсе

Адэсіты складаюць спіс загінулых падчас масавых беспарадкаў 2 траўня.

У гэты час вядома 14 імёнаў загінулых, паведамляе мясцовае выданне dumskaya.net.

Пяцёра памерлі ад агнястрэльных раненняў, чацвёра - у выніку падзення з будынка Дома прафсаюзаў. Усе яны мясцовыя жыхары.

Разам з тым у МУС і СБУ не агучваюць імёны, спасылаючыся на таямніцу следства.

1. Бірукоў Андрэй, 1978 г.н. - агнястрэльнае раненне,

2. Бражэўскі Андрэй, 1987 г.н. - падзенне з верхніх паверхаў,

3. Булах Віктар, 1956 г.н. - падзенне з верхніх паверхаў,

4. Варэнікіна Ганна, 1955 г. н - задыхнулася ў дыме,

5. Ягорскі Мікалай, 1976 г.н. - агнястрэльнае раненне,

6. Жулькоў Аляксандр, 1968 г.н. - агнястрэльнае раненне,

7. Іваноў Ігар, 1987 г.н. - агнястрэльнае раненне,

8. Калін Анатоль, 1976 г.н. - падзенне з верхніх паверхаў,

9. Маркін Вячаслаў, 1969 г.н., дэпутат аблрады - сканаў у лякарні ад ран,

10. Мішын Сяргей, 1986 г.н. - загінуў у агні,

11. Негатураў Вадзім, 1959 г.н., адэскі паэт - загінуў у агні,

12. Нікіценка Максім, 1982 г.н. - падзенне з верхніх паверхаў,

13. Пятроў Генадзь, 1985 г.н. - агнястрэльнае раненне,

14. Садоўнічы Аляксандр, 1954 г.н. - загінуў у агні.

Як вядома, у выніку беспарадкаў і сутыкненняў у Адэсе 2 траўня загінулі 46 чалавек. Большасць целаў былі знойдзеныя на месцы пажару ў Доме прафсаюзаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках