4 траўня 2024, Субота, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцемій Троіцкі: Пуцін развязвае ядзерную вайну

37
Арцемій Троіцкі: Пуцін развязвае ядзерную вайну

У ХХI стагоддзі вялізная і ўплывовая краіна апынулася залежнай ад капрызу аднаго чалавека.

У каментары gordonua.com вядомы расейскі музычны крытык і грамадзянскі актывіст Арцемій Троіцкі распавёў, што перашкаджае Пуціну пачаць прамое ваеннае ўварванне ва Украіну, чаму ўлада ў Расеі не зменіцца, а таксама праз што ўкраінцам не варта раўняцца на «пуціноідаў».

«Прамое ваеннае ўварванне расейскіх войскаў ва Украіну па-ранейшаму вельмі верагоднае. Наколькі мне вядома, Пуцін аддаў такую каманду яшчэ ў ноч на 25 красавіка. Літаральна аддаў загад войскам на ўварванне, але перадумаў. Чаму? Не ведаю. Што канкрэтна рухае прэзідэнтам Расеі, сказаць вельмі цяжка.

У сілу палітычных амбіцый, Пуціну вельмі хочацца ўварвацца ва Украіну. Хочацца, але колецца, бо для Расеі гэта будзе мець абсалютна катастрафічны вынік нават з прагматычнага пункту гледжання: эканоміцы Расеі прыйдзе канец, у краіне наступіць поўны калапс. Пуцін усведамляе і міжнародныя наступствы прамой ваеннай інтэрвенцыі ва Украіну.

Думаю, цяпер у Пуціне змагаюцца два вектары: «хочацца» і «колецца». Які з іх возьме верх, прадбачыць немагчыма. Жудасна, што ў ХХI стагоддзі вялізная і ўплывовая краіна залежыць ад капрызу аднаго чалавека. Але Пуцін сапраўды абсалютна некантралюемы, літаральна: што хоча, тое і робіць. Гэта можа прывесці да чаго заўгодна, аж да ядзернай вайны», - заявіў Арцемій Троіцкі.

Музычны крытык і грамадзянскі актывіст распавёў і пра шляхі выхаду з крызісу.

«Што ў гэтым выпадку рабіць нармальным расейцам? Баюся, калі шчыра выкажуся, мяне заўтра ж арыштуюць. Ва ўсякім выпадку, трэба тэрмінова мяняць уладу. «Як гэта зрабіць?» - вялікае пытанне, але пры сённяшняй расейскай уладзе жыць ужо немагчыма. На жаль, пераважная большасць расейцаў цяпер пасіўныя. Яны, у лепшым выпадку, асабліва не парацца; у горшым, - падтрымліваюць палітыку Пуціна. Так што разлічваць на змену ўлады нават шляхам сумленных выбараў не прыходзіцца.

Што рабіць украінцам? Праводзіць прэзідэнцкія выбары 25 траўня, кансалідаваць краіну і, галоўнае, умацоўваць інфраструктуру: сілавую, эканамічную і гэтак далей. Наколькі вы зараз на гэта здольныя - не ведаю. Дзеянні ўкраінскіх уладаў мяне, калі шчыра, пакуль не моцна пераконваюць. Не выключаю, што афіцыйны Кіеў імкнецца з усіх сіл, але вынікі пакуль даволі сумнеўныя.

Украіне вельмі важна ўцягнуць у арбіту сваёй падтрымкі ўсе краіны. З Амерыкай у гэтым сэнсе асаблівых праблем няма: ЗША вядуць сябе актыўна і эфектыўна, падтрымліваючы тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Што датычыцца Еўропы, гэтай старой прастытуткі...Яна ў першую чаргу думае аб уласнай выгадзе. Зрэшты, нават там пачалі ўсведамляць: калі цяпер зэканомяць пару мільярдаў еўра, то пасля страцяць тысячы чалавечых жыццяў», - сказаў ён.

Арцемій Троіцкі мяркуе, што Украіне больш нічога не застаецца, акрамя як разлічваць, што астатні свет не пакіне яе адну на разарванне Расеі.

«Простых украінцаў я хачу папрасіць толькі аб адным: ні ў якім разе не быць падобнымі да пуціноідаў, якія ўсіх ненавідзяць. Не блытайце сваю нянавісць да Пуціна з нянавісцю да Расеі агулам. Расейцы - наіўныя і даверлівыя, прапаганда іх даволі грунтоўна празамбавала. Але яны нармальныя людзі, проста апынуліся закладнікамі жудаснай сітуацыі. Хутка яны гэта самі зразумеюць», - упэўнены Арцемій Троіцкі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках