4 траўня 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: Сепаратызм ва Украіне трэба было спыняць ў зародку

2
Мечыслаў Грыб: Сепаратызм ва Украіне трэба было спыняць ў зародку

Імкненне пазбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва не дазваляе давесці антытэрарыстычную аперацыю да лагічнага канца.

Чаму ўлады Украіны дэманструюць мяккацеласць у дачыненні да тэрарыстаў? Ці мае антытэрарыстычная аперацыя шанцы на поспех? Сваім пунктам гледжання з сайтам eurobelarus.info падзяліўся старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання, генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб.

- У выніку антытэрарыстычнай аперацыі спецслужбы Украіны занялі палову Славянска, захопленага сепаратыстамі. Украінскія войскі страцілі пры гэтым два верталёты і двух вайскоўцаў. Аднак сказаўшы «а», казаць «б» украінскія спецслужбы не сталі. Чаму?

- Не магу сказаць, бо я не там. Магу толькі выказваць сваё прыватнае меркаванне.

Праводзіць спецаперацыю ўнутры горада, калі баевікі хаваюцца за мірных грамадзян, абараняюцца імі, вельмі складана. Улада будзе рабіць усё магчымае, каб звесці да мінімуму ахвяры сярод мірнага насельніцтва. Менавіта гэтая акалічнасць і ўскладняе правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі і не дазваляе давесці яе да лагічнага канца.

Сепаратысты зацікаўлены ў процілеглым - каб сярод мірнага насельніцтва было як мага больш ахвяр, гэта дае больш падстаў крытыкаваць і без таго слабую ўладу.

- Можа, улады з самага пачатку не з таго боку падышлі да барацьбы з сепаратызмам?

- Украінскія ўлады з самага пачатку нарабілі шмат памылак. Парасткі сепаратызму трэба было спыняць на пні, у зародку, а не дапускаць яго распаўсюджвання па тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Украіны. Праваахоўныя органы ў буйных гарадах фактычна не аказвалі ніякага супраціву баевікам: ім загадвалі пакідаць будынкі - яны пакідалі. Рабілі гэта свядома ці паводле загаду зверху, каб не дапусціць кровапраліцця - гэта ўжо іншая гісторыя.

Зараз задача значна ўскладнілася. Баевікі ўзброіліся, маюць у сваім распараджэнні не толькі аўтаматычную зброю, але і цяжкае ўзбраенне. Цяпер захапіць блокпосты вакол Славянска значна лягчэй, чым выкурыць баевікоў з самога горада. Але баевікоў трэба выціскаць з горада, і абапірацца пры гэтым на людзей - я ўпэўнены, далёка не ўсе гараджане знаходзяцца на баку сепаратыстаў.

- Мечыслаў Іванавіч, пасля здачы Крыму ўкраінскую ўладу ўвесь час крытыкуюць за нерашучасць, аднак крытыка смеласці ёй не дадае. Адкуль ногі растуць у нерашучасці ўкраінскай улады?

- З аднаго боку, Расея патрабуе не ўжываць узброеныя сілы ў населеных пунктах. З іншага боку, міжнародная грамадскасць таксама супраць прымянення вайсковай сілы ў гарадах. Эканамічна ўлада вельмі слабая, яна знаходзіцца пад крыжаваным агнём з усіх бакоў, яе легітымнасць выклікае пэўныя сумневы - усе гэтыя складнікі ў сукупнасці і з'яўляюцца путамі для дзеянняў украінскага кіраўніцтва. Улады не могуць дзейнічаць самастойна - яны вымушаны пастаянна азірацца: а як іх дзеянні ўспрыме той ці іншы сусветнай гулец?

- Расея вельмі нервова рэагуе на падзеі ва Украіне: расейскія войскі пачалі вучэнні на паўднёва-ўсходніх межах Украіны, а Крэмль тэрмінова склікае Раду бяспекі ААН. Чаго дамагаецца Расея?

- Цяжка зразумець, чаго дамагаецца Расея. Крэмль заяўляе, што не прэтэндуе на паўднёва-ўсходнія вобласці Украіны. Але ўжо некалькі месяцаў расейскія войскі стаяць на ўкраінскай мяжы - «праводзяць вучэнні». Нават апошняму дылетанту відавочна, што гэтая адгаворка хлуслтвая - ні адны вучэнні ў свеце не доўжацца столькі часу.

Больш за тое, СМІ сцвярджаюць, што сепаратысцкі рух арганізуюць і ўзначальваюць супрацоўнікі расейскіх спецслужбаў.

Чаго хоча Расея? Дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне? Украіна ўжо дэстабілізаваная. Сарваць прэзідэнцкія выбары ва Украіне, запланаваныя на 25 траўня? Гэта адна з задач: Расея зацікаўлена адсунуць прэзідэнцкія выбары на больш аддаленую перспектыву.

- Ці гатовыя расейскія войскі да адкрытай ваеннай агрэсіі?

- Войскі моцныя, магутныя - ім дадуць каманду, яны нападуць на тэрыторыю Украіны.

Але мне здаецца, Пуціну гэта нявыгадна - заваяваць 5-6 або ўсе 8 паўднёва-ўсходніх абласцей, узяўшы на ўтрыманне 10-15 мільёнаў чалавек. Для цяперашняй Расеі гэта вельмі дорага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках