4 траўня 2024, Субота, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заводзе Ахметава ў Енакіеве «ўсё спакойна»

2

Металургічны завод у Енакіеве Данецкай вобласці працуе ў звычайным рэжыме, паведамляе прэс-служба групы Метінвест у нядзелю, 4 траўня.

«Інфармацыя аб захопе прарасейска настроенымі мітынгоўцамі Енакіеўскага металургічнага завода Групы Метінвест, што распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках і сродках масавай інфармацыі, не адпавядае рэчаіснасці. На ЕМЗ ўсё спакойна, вытворчы рытм не парушаны, завод працуе ў звычайным рэжыме», – гаворыцца ў паведамленні.

У прэс-службе паведамілі, што сёння з 12:00, блізу 500 прарасейскіх сепаратыстаў мітынгавалі каля заводакіраўніцтва ЕМЗ. Генеральны дырэктар ЕМЗ Аляксандр Падкарытаў цягам гадзіны размаўляў з людзьмі.

Фото: Twitter BerrrGerrr

Ён пацвердзіў, што ў вольны ад працы час любы рабочы заводу мае права ў рамках закона выказваць і адстойваць любыя думкі і палітычныя перакананні.

Разам з тым, гендырэктар заклікаў мітынгоўцаў не парушаць працоўны рытм завода, так як гэта ў першую чаргу можа ўдарыць па працаўніках і іх сем'ях.

Цяпер у прахадных і ля заводакіраўніцтва ЕМЗ нікога з мітынгоўцаў няма.

Раней паведамлялася, што ў Енакіева прарасейскія актывісты захапілі металургічны завод.

Фото: Twitter BerrrGerrr
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках