4 траўня 2024, Субота, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усё кіраўніцтва МУС у Адэскай вобласці вызваленае ад пасад

4
Усё кіраўніцтва МУС у Адэскай вобласці вызваленае ад пасад

Усё міліцэйскае кіраўніцтва ў Адэскай вобласці вызваленае з займаных пасадаў. Новае кіраўніцтва павінна неадкладна, згодна з законам, навесці парадак.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк сёння ў Адэсе.

Яцанюк адзначыў, што нядаўнія падзеі ў Адэсе «з'яўляюцца часткай плана Расейскай Федэрацыі ў знішчэнні ўкраінскага дзяржавы». «Раскол і знішчэнне краіны – гэта расейскі план. Цалкам ясна, што яны хацелі паўтарыць у Адэсе сцэнар усходу Украіны, захопліваць дзяржаўныя памяшканні. Трагедыя Кулікова поля і трагедыя на Грэчаскай фактычна змяніла іх планы», – падкрэсліў Яцанюк, якога цытуе прэс-служба Кабінета міністраў.

«Адэса трымалася два месяцы, пакуль сюды не адправілі яшчэ больш людзей, каб падцяпліць настрой. Вельмі ўжо важная Адэса для Расеі. Але яна значна больш каштоўная для нас. Бо гэта наша Адэса, наша, гэта нашы людзі», – сказаў кіраўнік урада.

Ён паведаміў, што сёння будзе прадстаўлены новы начальнік Адэскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў. «Уся праваахоўная сістэма, Служба бяспекі Украіны і пракуратура абавязаны неадкладна забяспечыць законнасць і правапарадак», – падкрэсліў кіраўнік урада, адзначыўшы, што правёў па гэтым пытанні нараду і даў адпаведныя ўказанні.

Яцанюк паведаміў, што справу ў дачыненні да падзей у Адэсе 2 траўня забрала пад сваё расследаванне Генеральная пракуратура Украіны: «Зараз Галоўнае следчае ўпраўленне ГПУ будзе весці незалежнае расследаванне».

Нагадаем, у Адэсе 3, 4 і 5 траўня абвешчаныя днямі жалобы. 2 траўня 2014 года ў цэнтры Адэсы адбылося супрацьстаянне, у выніку якога загінулі людзі. Паводле папярэдніх дадзеных у выніку сутыкненняў загінула больш за 40 чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках