3 траўня 2024, Пятніца, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Адэсе падчас штурму міліцыі паранены журналіст

6
У Адэсе падчас штурму міліцыі паранены журналіст

У Адэсе каля будынку УУС, які штурмуюць блізу 1 тыс прарасейскіх сепаратыстаў, паранены супрацоўнік СМІ.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, прысутныя тут грамадзяне скандуюць: «Фашызм не пройдзе!», «Свабоду», «Фашысты», «Не даруем», і т. п. Яны патрабуюць адпусціць затрыманых 2 траўня прарасейскіх удзельнікаў масавых беспарадкаў.

Больш за дзесятак хлопцаў у масках з дубінкамі пачалі разбіваць шкло на варотах і вокнах будынка, да якіх могуць дацягнуцца. Некалькі жанчын іх спрабавалі спыніць, крычучы, што яны – правакатары. Нечакана пачуліся стрэлы – маладому мужчыне ў аранжавай камізэльцы супрацоўніку СМІ прастрэлілі нагу.

Невядомы мужчына пачаў крычаць, што страляюць з будынка міліцыі. Нехта крыкнуў, што гэта – правакацыя. Некаторая частка мітынгоўцаў прарвалася ўнутр двара будынка. Чутныя крыкі, лаянка. Яны патрабуюць, каб журналісты называлі іх «патрыётамі».

Фота: Reuters

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках