4 траўня 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авакаў: У мяне няма слоў. Гэта ганьба

32
Авакаў: У мяне няма слоў. Гэта ганьба

Правакатараў бойні ў Адэсе вызваліла Генпракуратура Украіны, заявіў міністр унутраных спраў.

Галоўрэду сайта Цензор.нет Юрыю Бутусаву у тэлефоннай размове з кіраўніком МУС Арсенам Авакавым стала вядома, што пастанову аб вызваленні прарасейскіх баевікоў у Адэсе прымаў пракурор.

Журналіст адзначыў: «Толькі што патэлефанаваў міністр МУС Aрсен Авакаў і перадаў наступную інфармацыю: «У мяне няма слоў, каб выказаць свой гнеў ганебным фактам вызвалення 10 правакатараў, з чыёй віны ў Адэсе было забіта 43 чалавекі і 160 паранена. Я хачу шчыра сказаць пра прычыны таго, што адбылося.

Затрыманыя правакатары павінны былі быць ўчора ноччу адканваяваныя ў Кіеў. Аднак намеснік генеральнага пракурора Банчук прама забараніў этапаваць затрыманых з Адэсы. У выніку гараддзел міліцыі быў заблакаваны. Міліцыя атрымала загад не выпускаць правакатараў і прыгатавацца да адбіцця штурму.

Аднак пракурор вынес пастанову аб вызваленні затрыманых. Гэта самаўпраўная пастанова пракуратуры патрабуе самага сур'ёзнага расследавання. Вызваленне правакатараў можа прывесці да новых выбухаў гвалту ў Адэсе. Дзеянні МУС: усё кіраўніцтва УУС вызваленае ў поўным складзе, распачатыя крымінальныя справы. Новы начальнік Адэскага УУС Іван Кацерынчук прыбывае на месца зараз жа.

Увогуле, мае высновы такія: органы правапарадку горада Адэса патрабуюць неадкладнага звальнення ўсяго кіруючага складу, уключаючы сярэдняе і вышэйшае звяно апарата ў МУС, СБУ, ГПУ. Гэтыя органы працуюць у Адэсе толькі дзеля «прыкрыцця» кантрабанды і «7-га кіламетру». Усіх гнаць пад корань. Чакаем тлумачэнняў ад Генпракуратуры ў адказ на такія цяжкія абвінавачванні.

У Адэсе ўлада, калі яна хоча паказаць, што яна ёсць, абавязаная неадкладна узброіць атрады самаабароны з патрыётаў. Іншых сілавікоў у Адэсе проста няма – горад безабаронны перад нападамі тэрарыстаў».

Фота: Reuters

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках