4 траўня 2024, Субота, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія кангрэсмены ініцыююць слуханні па ўзмацненні агрэсіі Расеі

4
Амерыканскія кангрэсмены ініцыююць слуханні па ўзмацненні агрэсіі Расеі

Камітэт замежных спраў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША на будучым тыдні склікае слуханні адносна Украіны ў сувязі з узмацненнем агрэсіі з боку Расейскай Федэрацыі.

Інфармацыя пра гэта пазначана на афіцыйным сайце Камітэта, паведамляе Укрінформ.

«Сітуацыя ва Украіне значна пагоршылася, ёсць шмат нявызначанага. Але існуе адна рэч, якую мы ведаем напэўна: Уладзімір Пуцін з'яўляецца рухаючай сілай дэстабілізацыі Украіны», – адзначыў з гэтай нагоды старшыня Камітэта Эд Ройс. Кангрэсмен падкрэсліў, што «для амерыканскага народа вельмі важна зразумець уплыў расейскай агрэсіі на інтарэсы ЗША».

У паведамленні Камітэта адзначаецца, што слуханні дадуць магчымасць паставіць важныя пытанні ключавым чыноўнікам Дзярждэпартамента і Міністэрства фінансаў адносна стратэгіі Адміністрацыі ЗША ў супрацьдзеянні Расеі. Паводле папярэдняй інфармацыі, слуханні прызначаны на чацвер 8 траўня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках