4 траўня 2024, Субота, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Тымчук: Адэскія падзеі – размінка тэрарыстаў перад 9 траўня

10
Дзмітрый Тымчук: Адэскія падзеі – размінка тэрарыстаў перад 9 траўня

«Паўднёвы сцэнар», фарсіраваны кіраванымі Расеяй тэрарыстамі, ідзе паводле плану Масквы.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў кіраўнік цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Трагічныя падзеі ў Адэсе, справакаваныя прарасейскімі экстрэмістамі, сталі магчымымі таксама праз пазіцыю і дзеянні адэскай міліцыі», – напісаў ён.

У перыяд падрыхтоўкі правакацый прарасейскіх сепаратыстаў 2 траўня мясцовым праваахоўнікам перадаваліся затрыманыя прарасейскія экстрэмісты, але «паводле распараджэння міліцэйскага кіраўніцтва горада яны тут жа выпускаліся», – запэўнівае ён.

Тымчук падкрэсліў, што падчас сутыкненняў адэская міліцыя забяспечвала ахову прарасейскіх тэрарыстаў, якія з-за спін міліцыянтаў бесперашкодна расстрэльвалі ўкраінскіх патрыётаў.

«Адказнасць за дадзеную трагедыю цалкам ляжыць на тых, хто першапачаткова ініцыяваў падзеі 2 траўня ў горадзе, і на тых, хто замест выканання сваіх прамых абавязкаў аховы правапарадку здзяйсняў прамую падтрымку і дапамогу злачынцам», – заявіў ён.

Асабліва адзначыў Тымчук «пастанову пракуратуры», паводле якой выпусцілі затрыманых ініцыятараў крывавых падзей «на патрабаванне мітынгоўцаў».

“Паводле сцвярджэння кіраўніцтва МУС, затрыманыя ў Адэсе экстрэмісты павінны былі ўчора ноччу адканваяваны ў Кіеў, аднак засталіся ў Адэсе паводле асабістага распараджэння намесніка Генеральнага пракурора Украіны», – запэўнівае журналіст.

Ён падкрэсліў, што падзеі ў Адэсе – толькі «разьмінка» прарасейскіх тэрарыстаў перад 9 траўня. «Калі не прыняць экстранныя меры сёння (у тым ліку асабістую адказнасць праваахоўнікаў і кіраўніцтва ГПУ і пракуратуры Адэскай вобласці) – заўтра цяперашнія трагічныя падзеі паўторацца ў большым маштабе, і не толькі ў Адэсе», – падкрэсліў Тымчук.

Нагадаем, паводле апошніх дадзеных, падчас сутыкненняў, справакаваных атакай прарасейскіх баевікоў на акцыю ў падтрымку адзінства Украіны ў Адэсе, загінула 46 чалавека, 25 знаходзяцца ў цяжкім стане. Большасць загінуўшых – ахвяры пажару ў Адэскім доме прафсаюзаў.

Фота: RFE/RL

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках