4 траўня 2024, Субота, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

185 сем'яў у Ваўкавыску выкідваюць на вуліцу

21
185 сем'яў у Ваўкавыску выкідваюць на вуліцу

З дзевяціпавярховага інтэрната на вуліцы Панкова ў Ваўкавыску збіраюцца выселіць 185 сем'яў без надання іншага жылля.

Блізу 460 чалавек, сярод якіх маленькія дзеці, вокамгненна застаюцца без даху над галавой. Адпаведнае папярэджанне ўжо атрымалі некаторыя наймальнікі, у якіх дагавор найму заканчваецца ў траўні. Высяляць людзей плануецца ў сувязі з «заканчэннем дагавора найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду», паведамляе «Радыё Свабода».

У інтэрнаце жывуць супрацоўнікі Ваўкавыскага машынабудаўнічага завода, а таксама работнікі іншых прадпрыемстваў.

Са словаў намесніка начальніка райвыканкама Аляксандра Рудаметава, высяляць людзей будзе менавіта прадпрыемства. Прычына – будынак інтэрната знаходзіцца ў аварыйным стане і патрабуе рамонту, кошт якога складзе 5-6 мільярдаў рублёў. У прадпрыемства такіх грошай няма, таму інтэрнат трэба перадаць у камунальную ўласнасць. Згодна з заканадаўствам, зрабіць гэта можна тады, калі ў інтэрнаце не застанецца ні аднаго жыхара.

Са словаў намесніка старшыні райвыканкама, даць дакладную інфармацыю аб тым, куды будуць перасяляць людзей, можа толькі Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аздобных машын. Паводле інфармацыі, атрыманай ад жыхароў інтэрната, па меншай меры некаторым з іх ніхто жылля даваць не збіраецца. Адна з прычын – на гэтым заводзе яны не працуюць.

Між тым у распараджэнні бюро ёсць пратакол пасяджэння Ваўкавыскага райвыканкама за подпісам яго старшыні Сіцько, дзе засведчана, што да перасялення людзей будуць прыцягнутыя пракуратура і следчы камітэт, а ў інтэрнатах будзе арганізавана дзяжурства добраахвотных дружын. Навошта прымаць такія надзвычайныя меры, калі высяляюцца добраахвотна, пакуль не ясна.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках