4 траўня 2024, Субота, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада пашырае санкцыі супраць Расеі

7
Канада пашырае санкцыі супраць Расеі

Атава абвясціла аб увядзенні дадатковых санкцый супраць Расеі.

Прэм'ер-міністр Стывен Харпер ў нядзелю, 4 траўня, распаўсюдзіў заяву аб тым, што Канада ўводзіць дадатковыя санкцыі ў дачыненні да 16 расейскіх суб'ектаў, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце канадскага прэм'ера.

У ім, аднак, не расшыфроўваецца, ці з'яўляюцца гэтыя «суб'екты» фізічнымі ці ж юрыдычнымі асобамі, піша «Карэспандэнт».

Харпер падкрэсліў, што прычынай увядзення новых санкцый з'яўляецца «сур'ёзная заклапочанасць сусветнай супольнасці» ў сувязі з палітыкай Расеі ў дачыненні да Украіны.

«Мэта санкцый – працяг нагнятання эканамічнага ціску на Расею», у святле яе «адказнасці за ўкраінскі крызіс», – адзначыў прэм'ер-міністр Канады.

Харпер запэўніў, што Канада будзе працягваць супрацоўніцтва з саюзнікамі для «забеспячэння свабоднага, дэмакратычнага свету», а таксама падкрэсліў, што «будуць прынятыя далейшыя дзеянні, калі суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць Украіны па-ранейшаму будуць пад пагрозай».

Нагадаем, 29 красавіка паведамлялася, што Канада ўвяла эканамічныя і візавыя санкцыі ў дачыненні да дзевяці расейцаў і двух расейскіх банкаў.

У спіс асобаў патрапілі першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расеі Вячаслаў Валодзін, віцэ-прэм'ер урада Расеі Дзмітрый Козак, дырэктар Федэральнай службы аховы Яўген Мураў, паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расеі ў Крыме Алег Белавенцаў, дэпутаты Дзярждумы РФ Аляксей Пушкоў, Аляксандр Бабакоў і Уладзімір Жырыноўскі, бізнесовец Аркадзь і Барыс Ратэнбергі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках