4 траўня 2024, Субота, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура адхрысцілася ад вызвалення баевікоў у Адэсе

Пракуратура адхрысцілася ад вызвалення баевікоў у Адэсе

Пракуратура заяўляе, што пастанова аб вызваленні 67 экстрэмістаў, затрыманых пасля крывавых сутыкненняў 2 траўня, прымалася міліцыяй.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве пракуратуры Адэскай вобласці, апублікаванай яе прэс-службай.

«Прэс-служба ГУ МУС Украіны ў Адэскай вобласці распаўсюдзіла ілжывую інфармацыю аб вызваленні сёння паводле ўказання пракуратуры вобласці з Адэскага гарадскога ўпраўлення міліцыі 67 прарасейскіх актывістаў, якія бралі ўдзел у масавых беспарадках, якія мелі месца 2 траўня.

Пракуратура вобласці зняпраўджвае вышэйпаказаную інфармацыю і паведамляе, што пастанова аб вызваленні затрыманых асоб прымалася непасрэдна кіраўніцтвам органаў унутраных спраў вобласці без якога-небудзь ўзгаднення з органамі пракуратуры і пасля адкрытага ігнаравання работнікамі міліцыі выканання сваіх службовых абавязкаў, прадугледжаных Законам Украіны «Аб міліцыі».

З улікам выкладзенага, пракуратурай вобласці распачата крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 367 КК Украіны па факце неналежнага выканання работнікамі ГУ МУС Украіны ў Адэскай вобласці сваіх службовых абавязкаў у ахове грамадскага парадку і паводле ч. 2 арт. 365 КК Украіны па факце перавышэння імі сваіх службовых абавязкаў», – гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, на месцы падзей у гарУВД прысутнічаў в.а. начальніка Галоўнага ўпраўлення МУС Украіны ў Адэскай вобласці Дзмітрый Фучэджы. У СМІ таксама была распаўсюджаная інфармацыя са спасылкай на адміністрацыю прэзідэнта аб тым, што пастанову аб вызваленні прымаў намеснік генеральнага пракурора Мікалай Банчук.

Фота: politdengi.com.ua

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках