3 траўня 2024, Пятніца, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн абяцае вайсковую дапамогу Украіне

15
Джон Макейн абяцае вайсковую дапамогу Украіне

Вялікая група сенатараў рыхтуе закон, згодна з якім ЗША вылучыць Украіне вайсковую дапамогу на $100 мільёнаў.

Пра гэта сенатар-рэспубліканец Джон Макейн распавёў у эфіры тэлеканала «Інтэр». Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе не толькі аб фінансавай дапамозе Украіне, піша «Украінская праўда».

«Мы хочам даць сродкі для процідзеяння расейскай агрэсіі, даць зразумець Пуціну, што ён заплаціць высокую цану, калі захоча захапіць Усход Украіны ці нават Поўдзень», – адзначыў сенатар.

Разам з тым, ён падкрэсліў, што прыняцце закона можа зацягнуцца, а час у дадзеным выпадку «супраць нас». Таму Макейн распавёў, што паспрабуе пераканаць прэзідэнта ЗША Барака Абаму адправіць вайсковую дапамогу Украіне.

Гаворачы пра верагоднасць далейшай агрэсіі Расеі, сенатар выказаў упэўненасць, што прэзідэнт Расеі цяпер узважвае свае магчымасці, засяроджвае вайсковыя сілы, пасылае правакатараў.

«На самой справе ён разважае не толькі аб захопе Усходу Украіны, але і Поўдня, і Малдовы і далучэння Прыднястроўя», – заявіў Макейн.

Ён адзначыў, што Амерыка гатовая адказаць на агрэсію Пуціна тым, што «Расея будзе цалкам ізаляваная». «Мы будзем ціснуць, каб Расея вывела войскі, ціснуць, каб аднавіць статус Крыма. Мы вас не кінем», падкрэсліў сенатар.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках