5 траўня 2024, Нядзеля, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Украіны: З тэрарыстамі - ніякіх дыялогаў

33
МУС Украіны: З тэрарыстамі - ніякіх дыялогаў

У антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны надыходзіць пераломны момант.

Міністр унутраных спраў Арсэн Авакаў знаходзіцца ў зоне баявых дзеянняў. Ён даў аператыўную ацэнку сітуацыі ў краіне і паведаміў пра эфектыўнасць аперацыі. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце ТСН.

Кіраўнік МУС Украіны свой аповяд пачаў з трагічных падзей у Адэсе. Паводле яго слоў, уся вярхушка глаўка міліцыі Адэсы была адхіленая ад сваіх пасадаў. Працягваецца службовае расследаванне. Авакаў пераконвае, што міліцыянты будуць адказваць перад законам у поўным аб'ёме. Маўляў, гэта тычыцца і кіраўнікоў і намеснікаў, і шараговых міліцыянтаў, якія ажыццяўлялі сабатаж і іх дзеянні зафіксаваныя на відэа і фотаматэрыялы.

Ён дадаў, што сур'ёзныя прэтэнзіі ёсць не толькі да дзеянняў міліцыі, але і пракуратуры, МНС і прадстаўнікоў шэрагу іншых арганізацый, якія дзейнічалі неадэкватна падчас бойні ў Адэсе. Следства павінна публічна паказаць працэс расследавання беспарадкаў у Адэсе. Авакаў распавёў, што заўчора падчас бою ў Луганску ні адзін салдат тэрміновай службы не быў захоплены.

Аднак сітуацыя была напружанай, бо іх закідалі кактэйлямі Молатава і была рызыка паўтарэння сітуацыі ў Адэсе.

"Доўгі час усе ўзброеныя сілы і праваахоўныя структуры ў краіне былі ў стане летаргіі. Таму, калі з'явіліся рэальныя сур'ёзныя задачы, то ўзнікла замяшанне: адны не захацелі ўдзельнічаць, іншыя - не змаглі, трэція пачалі адкрыта валяць дурня", - сказаў Авакаў пра пачатак АТА.

Ён дадаў, што праваахоўныя структуры Усходу апынуліся не гатовымі да выканання задач. Аднак Авакаў перакананы, што цяпер наступіў "момант зладжанасці" і ў рамках АТА ўсе структуры дзейнічаюць адэкватна.

Міністр унутраных спраў падкрэсліў, што АТА - гэта ўнутраная аперацыя і трэба дзейнічаць вельмі акуратна, бо ідзе пошук балансу. Маўляў, трэба пакараць тэрарыстаў , якія дзейнічаюць на тэрыторыі Славянска, Краматорска і іншых гарадоў, і не зняважыць звычайных людзей, якія там жывуць і працуюць.

"У той жа час, час цырыманіяльных танцаў ужо заканчваецца", - адзначыў Авакаў і дадаў, што было прынятае рашэнне метадычна сціснуць сепаратысцкі і тэрарыстычны "клубок", аднак гэта патрабуе намаганняў і асцярожнасці.

Людзей са зброяй у руках Авакаў назваў тэрарыстамі і дадаў, што з імі не можа быць дыялогу.

Адзначым, што раней падчас АТА ў Краматорску былі забітыя 6 чалавек.

2 траўня ўкраінская армія аднавіла антытэрарыстычную аперацыю ў Славянску і вызваліла большую частку горада. 3 траўня пачаліся баі за вызваленне Крамторска. Большая частка горада апынулася пад кантролем сіл антытэрарыстычнай аперацыі, аднак да вечара 4 траўня сілавікі выйшлі з населенага пункта.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках