7 траўня 2024, aўторак, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ назвала расейцаў, якія маюць дачыненне да пагромаў у Адэсе

17
СБУ назвала расейцаў, якія маюць дачыненне да пагромаў у Адэсе

Cпіс грамадзян Расеі, якія маюць дачыненне да беспарадкаў у Адэсе, пашыраны.

У прыватнасці, па дадзеных СБУ, па арт. 294 ч. 2 - "Масавыя беспарадкі, якія прывялі да гібелі людзей або іншых цяжкіх наступстваў" - былі затрыманыя расейцы Дэмілаў Канстанцін Барысавіч, 1972 г.н., Паўлаў Сяргей Генадзьевіч, 1971 г.н., Удовін Аляксандр Аляксеевіч, 1971 г.н. Акрамя таго, затрыманыя Сідарэнка Сяргей Мікалаевіч 1978 г.н. (копія пашпарта), і Борматаў Дзмітрый Віктаравіч, 1977 г.н., пашпарт 7204020246 выдадзены Байкіцкім РА Эвенкійскай аўтаномнай акругі 14 верасня 2006 года, перадае Укрінфарм.

3 траўня СБУ назвала першыя прозвішчы расейцаў, якія падазраюцца ў беспарадках у Адэсе - Мяфедава Яўгена Ігаравіча, 1983 года нараджэння, ураджэнца горада Йашкар-Ала; Красільнікава Андрэя Уладзіміравіча, 1966 года нараджэння, жыхара горада Ніжні Ноўгарад і Залаташка Аляксандра Аляксандравіча, 1976 года нараджэння. Паводле яго слоў, бацька - супрацоўнік ВВ РФ, які праходзіць службу ў горадзе Харп Цюменскай вобласці і жыве ў горадзе Ніжні Ноўгарад.

Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе адбыліся масавыя сутыкненні прыхільнікаў адзінства Украіны і прарасейскіх сепаратыстаў. У выніку загінулі, па ўдакладненых дадзеных, 46 чалавек. 124 чалавекі траўмаваныя, у ліку якіх 21 праваахоўнік. У інтэрнэце апублікавана відэа трагічных падзей, як пад абаронай мясцовых міліцыянтаў у Адэсе баевікі з аўтаматаў расстрэльваюць адэсіты. На відэа мясцовая міліцыя не робіць ніякіх дзеянняў для затрымання тэрарыстаў, якія стаяць у іх за спінай з агнястрэльнай зброяй. Адзінае, што рабіла міліцыя - абараняла сепаратыстаў, якія застрэлілі некалькі чалавек, ад раз'юшаных адэсітаў. Учора затрыманых удзельнікаў масавых беспарадкаў у Адэсе адпусцілі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках