7 траўня 2024, aўторак, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла Таццяна Самойлава

13
Памерла Таццяна Самойлава

У ноч на панядзелак, 5 траўня, памерла народная артыстка Расеі Таццяна Самойлава.

Пра гэта ІТАР-ТАСС паведамілі ў Гільдыі акцёраў кіно Расеі. Там таксама дадалі, што месца пахавання будзе абвешчана пазней.

Напярэдадні першы намеснік старшыні Саюза кінематаграфістаў Расеі Сяргей Лазарук паведаміў, што артыстка была шпіталізаваная ў дзень свайго 80-гадовага юбілею, 4 траўня. Па некаторых дадзеных, яна трапіла ў бальніцу ў сувязі з ішэмічнай хваробай сэрца і гіпертаніяй, піша Lenta.ru.

Таццяна Самойлава нарадзілася 4 траўня 1934 года ў Ленінградзе. У школьныя гады займалася балетам, скончыла балетную студыю пры тэатры імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі. У 1956 годзе Самойлава таксама скончыла тэатральнае вучылішча імя Шчукіна і адразу была запрошаная рэжысёрам Міхаілам Калатозавым на ролю Веранікі ў карціну «Ляцяць журавы», якая прынесла ёй сусветную вядомасць. У 1958 годзе фільм атрымаў «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю, а Таццяна Самойлава атрымала прыз журы «Апельсінавае дрэва» як «самая сціплая і чароўная акторка».

Самойлава таксама выканала галоўную ролю ў фільме Аляксандра Зархі «Ганна Карэніна», таксама яна вядомая па ролях у карцінах «Неадпраўлены ліст», «Я - Куба»,«Яны ішлі на Усход», «Маскоўская сага» і тэатральных працах.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках