7 траўня 2024, aўторак, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі канфіскавалі ў брэстчаніна BMW

7
Мытнікі канфіскавалі ў брэстчаніна BMW

Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт аўтамабіля склаў каля 100 мільёнаў рублёў.

У ходзе спецыяльнага мерапрыемства з прадстаўнікамі праваахоўных органаў супрацоўнікі аператыўна-пошукавага аддзела Брэсцкай мытні канфіскавалі аўтамабіль «BMW 530i» у Іванава.

«Транспартны сродак 1998 года выпуску ў 2013 годзе быў часова ўвезены з Германіі на тэрыторыю Мытнага саюза і ў парушэнне заканадаўства незаконна перададзены жыхару Брэсцкай вобласці без выплаты мытных плацяжоў. Таксама ў выніку праверачных мерапрыемстваў устаноўлена, што першасны ідэнтыфікацыйны нумар на кузаве аўтамабіля перайначаны і «БМВ» эксплуатаваўся на тэрыторыі Мытнага саюза на падставе дакументаў, выдадзеных на транспартны сродак аналагічнай маркі і колеру», - гаворыцца ў паведамленні брэсцкай мытні.

Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт аўтамабіля склаў каля 100 мільёнаў рублёў. Праводзіцца далейшая праверка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках