7 траўня 2024, aўторак, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэфры Пает: ЗША дапамогуць вярнуць Украіне выкрадзеныя Януковічам грошы

5
Джэфры Пает: ЗША дапамогуць вярнуць Украіне выкрадзеныя Януковічам грошы

Вашынгтон будзе цесна супрацоўнічаць з украінскай уладай, каб вярнуць грошы страчаныя ў выніку карупцыйных здзелак старой улады.

Пра гэта заявіў амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает, перадае Цензор.НЕТ.

Паводле слоў амбасадара, ЗША і Украіна сумеснымі намаганнямі будуць разбірацца з праблемай адмывання грошай, з нелегальнымі схемамі і паспрабуюць вярнуць "брудныя актывы". Заадно Пает перасцярог будучых карупцыянераў.

"Мы хочам даць выразны сігнал кожнаму, хто думае пра магчымасць вярнуць маштабную карупцыю, якая існавала ў часы Януковіча - яны не знойдуць "ціхую гавань" у Злучаных Штатах. Не знойдуць "ціхую гавань" у Лондане... І галоўны мэсэдж - свет цяпер настроены інакш. Ну, а акрамя таго, я выдатна разумею, чаго чакаюць самі ўкраінцы", - Джэфры Пает.

Нагадаем, былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч пасля масавых пратэстаў па ўсёй краіне ўцёк у Расею.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках