7 траўня 2024, aўторак, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Херсоне затрымалі 36 дыверсантаў, якія рыхтавалі правакацыі

7
У Херсоне затрымалі 36 дыверсантаў, якія рыхтавалі правакацыі

У Херсоне ў ходзе спецаперацыі затрымалі 36 дыверсантаў, якія накіроўваліся з Крыма ў Адэсу.

Пра гэта паведаміў в. а. мэра горада Уладзімір Мікалаенка, піша "Украинская правда".

"На Херсонскім вакзале адбылася спецаперацыя па затрыманню дыверсантаў. У выніку - з цягніка "Сімферопаль-Адэса" каля 23 гадзін было знята і дэпартавана назад у Крым 36 чалавек", - распавёў ён.

В. а. мэра паведаміў, што ў спецаперацыі бралі ўдзел каля 320 памежнікаў, супрацоўнікаў МУС, СБУ, Херсонскай Самаабароны і ветэранаў узброеных сіл.

"Па аператыўнай інфармацыі, прарасейскія грамадзяне накіроўваліся ў Адэсу для здзяйснення правакацый", - заявіў Мікалаенка.

Як вядома, 2 траўня ў Адэсе сепаратысты і дыверсанты напалі са зброяй на мірнае праўкраінскае шэсце і забілі некалькіх чалавек.

Пасля гэтага, хаваючыся ад мясцовых жыхароў, якія прыйшлі даць адпор нападнікам, яны забарыкадаваліся ў мясцовым Доме прафсаюзаў, дзе ўзнік пажар, у выніку якога загінулі амаль чатыры дзесяткі чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках