7 траўня 2024, aўторак, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адкрыта патрабуе адмяніць выбары ва Украіне

83
Расея адкрыта патрабуе адмяніць выбары ва Украіне

Расея прапануе ААН і Радзе Еўропы перанесці прэзідэнцкія выбары ва Украіне.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, пра гэта заявіў першы намеснік сакратара Грамадскай палаты Уладзіслаў Грыб.

"Грамадская палата рыхтуе афіцыйны зварот у ААН і Раду Еўропы з прапановай сумеснымі дыпламатычнымі намаганнямі вядучых сусветных дзяржаў дамагчыся пераносу прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне да стабілізацыі абстаноўкі", - сказаў Грыб.

"Мы будзем прасіць аб падтрымцы нашага звароту ўсіх замежных калегаў, у прыватнасці, краін-удзельніц Міжнароднай асацыяцыі эканамічных і сацыяльных саветаў і падобных інстытутаў (АП у гэтым годзе з'яўляецца старшынёй Міжнароднай асацыяцыі)", - сказаў Грыб.

Нагадаем, на 25 траўня ва Украіне запланаваныя пазачарговыя выбары прэзідэнта. Расея спрабуе сарваць іх, учыняючы правакацыі ў Данбасе.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках