8 траўня 2024, Серада, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Спыніць Пуціна можа толькі НАТА

7
Андрэй Іларыёнаў: Спыніць Пуціна можа толькі НАТА

Па словах былога крамлёўскага дарадцы, у Пуціна маецца выразны план дзеянняў у дачыненні да Украіны.

Пра гэта піша італьянскае выданьне La Stampa, перадае Цензор.нет.

Яно адзначае, што мала хто лепш, чым Андрэй Іларыёнаў, былая правая рука Уладзіміра Пуціна, а сёння - старшы навуковы супрацоўнік амерыканскага Інстытута Катона, ведае расейскага прэзідэнта.

"Жэнева правалілася, і бяздзейнасць Захаду надае сілу і ўпэўненасць Пуціну ў працягу ім сваёй кампаніі, - кажа былы дарадца расейскага прэзідэнта па эканамічных пытаннях Андрэй Іларыёнаў - Пуцін ужо вядзе вайну, шматгранную вайну - гандлёвую, фінансавую, псіхалагічную, нават тэрарыстычную. Тое, што адбылося ў Крыме, і тое, што адбываецца на Украіне, гэта вайна ў традыцыйным сэнсе. Я адказваю на пытанне: так, Пуцін гатовы весці вайну на Украіне".

Што варта чакаць далей?

"Эскалацыі правакацый, у манеры Пуціна, узмацнення жорсткасці дзеянняў прарасейскіх і паўвайсковых баевікоў, уварванняў расейскай арміі і ваенных мер у адказ супраць дзеянняў украінскіх сіл, - лічыць Андрэй Іларыёнаў. - Пуцін упэўнены ў бяздзейнасці Захаду, у тым сэнсе, што ён не адкажа ваенным чынам, а толькі словамі, заявамі і, у самым крайнім выпадку, санкцыямі. Такія крокі яго зусім не хвалююць".

"Я ўжо сказаў, што расейскі прэзідэнт гатовы да вайны, але супраць Украіны. Гэта азначае, што дзейсным стрымліваючым фактарам можа стаць прымяненне сілы Захадам. Спатрэбіцца каардынаванае ўмяшанне. Але, звярніце ўвагу, выкарыстанне сілы - не значыць стральба, дастаткова будзе размясціць войскі НАТА на Украіне, і Пуцін больш і пальцам не паварушыць", - лічыць Іларыёнаў.

На думку былога дарадцы, Пуцін ніколі не аддасць загад адкрываць агонь супраць натаўскіх сіл. У планах Пуціна "далучыць Наваросію", гаворка ідзе пра восем абласцей поўдня і усходу Украіны. Гэты тэрмін ён выкарыстаў у нядаўнім звароце да нацыі.

"Каб зрабіць гэта, ён гатовы ахвяраваць жыццямі сваіх суграмадзян", - кажа старшы навуковы супрацоўнік Інстытута Катона.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках